Хуберт ван Ініс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Хуберт ван Ініс
Hubert Van Innis.JPG
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя стральба з лука
Нарадзіўся 24 лютага 1866(1866-02-24)[1]
Памёр 25 лістапада 1961(1961-11-25)[1] (95 гадоў)
Грамадзянства
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Герард Тэадор Хуберт Ван Ініс (нідэрл.: Gerard Theodor Hubert Van Innis; 24 лютага 1866, Элевейт — 25 лістапада 1961, Земст) — бельгійскі стралок з лука, шасціразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900 і летніх Алімпійскіх гульняў 1920. З’яўляецца самым тытулаваным стралком з лука ў гісторыі Алімпійскіх гульняў і самым паспяховым бельгійскім спартсменам.

На Гульнях у Парыжы Ініс стаў двойчы алімпійскім чэмпіёнам у класах «Кардон Доры» на 33 м і «Шапель» на 33 м. Таксама ён атрымай сярэбраную ўзнагароду ў «Кардон Доры» на 50 м. У «Шапель» на 50 м ён скончыў спаборніцтва чацвёртым.

На Гульнях у Антверпене Ініс атрымаў чатыры залатыя медалі і два сярэбраныя. Ён стаў чэмпіёнам у стральбе па рухомай птушцы на 28 м, 33 м, і сярод каманд на 33 м і 50 м. Другія месцы ён займаў у стральбе па рухомай птушцы на 50 м на 28 м сярод каманд. У астатніх спаборніцтвах Ініс не прыняў удзел.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Hubert Van Innis // GeneaStar