Хуга Каха
| Хуга Каха | |
|---|---|
| эст.: Richard Hugo Kaho | |
| |
| Дата нараджэння | 15 лістапада 1885 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 верасня 1964 (78 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | біёлаг, батанік |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Хуга Каха (эст.: Hugo Kaho, 15 лістапада 1885, Пярну — 17 верасня 1964, Гамбург) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, вучоны-біёлаг і педагог вышэйшай школы. Рэктар Тартускага ўніверсітэта ў 1938—1940 гадах, член Першай дзяржаўнай рады Эстоніі (1938), акадэмік АН Эстоніі (1938).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пярнускую гімназію (1906). З 1906 па 1908 год вывучаў хімію ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, з 1909 па 1913 год вучыўся ў Казанскім універсітэце, дзе ён абраў фізіялогію раслін. Пазней працаваў батанікам у Маскоўскім універсітэце і адначасова настаўнік сярэдняй школы.
У 1920 годзе ён вярнуўся ў Эстонію. Атрымаў накіраванне і з 1920 па 1921 год у якасці стыпендыята Тартускага ўніверсітэта стажыраваўся ў лабараторыі прафесара Людвіга Фоста ў Гейдэльбергу. 14 красавіка 1923 года атрымаў доктара навук за працу «Über die physiologische Weldung der Neutralsalze auf das Pflanzenplasma».
З 1921 года быў дацэнтам кафедры фізіялогіі раслін у Тартускім універсітэце, з 1923 года — прафесар, загадчык лабараторыі фізіялогіі раслін і адзін з кіраўнікоў інстытута батанікі. Да 1925 года быў таксама дырэктарам Батанічнага сада. З 1923 г. прафесар Х. Кахо ўзначальваў метадычны семінар па прыродазнаўстве і летнія курсы настаўнікаў. У 1933 годзе ён быў абраны ў Societas biologiae Latviae у Рызе і ў Брытанскае біялагічнае таварыства.
У 1936—1939 гадах Х. Кахо быў старшынёй Таварыства прыродазнаўцаў.
З арганізацыяй Эстонскай акадэміі навук у 1938 годзе быў прызначаны ў яе сапраўдныя члены.
У 1938—1940 гадах — рэктар Тартускага ўніверсітэта. Навуковыя інтарэсы Х. Каха ў асноўным датычылася протаплазматычнай калоіднай хіміі раслінных клетак і іх пранікальнасці. Вёў вірусалагічныя даследаванні хвароб бульбы.
У 1944 годзе эміграваў у Германію. Працаваў там у Батанічным інстытуце ў Позене, Берліне і Марбургу і ўніверсітэтах Бона і Гамбурга. З 1946 па 1949 год ён быў загадчыкам кафедры батанікі ў Балтыйскім універсітэце і дэканам факультэта навукі ў Гамбургу-Пінебергу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Пярну
- Памерлі 17 верасня
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Гамбургу
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Тартускага ўніверсітэта
