Хутарскі сельсавет (Чэрвеньскі раён)
Хутарскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чэрвеньскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Хутар |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 1 015 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Ху́тарскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Хутар.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Калодзежскага (17 населеных пунктаў: Амяло, Анаполле, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Мяжонка, Новая Ніва, Падар, Падсосна, Ратнае, Стары Пруд, Хутар і Юравічы) і Лядскага (9 населеных пунктаў: Баранаўка, Восава, Вялікая Ганута, Малая Ганута, Матусоўка, Падасінаўка, Падрубеж, Палянка і Пятроўка) сельсаветаў[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1015 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.