Рыдупля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хутар Рыдупля)
Хутар
Рыдупля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222387
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240833133
Рыдупля на карце Беларусі ±
Рыдупля (Беларусь)
Рыдупля
Рыдупля (Мінская вобласць)
Рыдупля

Рыду́пля[1] (трансліт.: Ryduplia, руск.: Ридупля) — хутар у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.

У 2004 годзе Рыдупля была перададзена са Свірскага сельсавета ў склад Нарацкага сельсавета[2].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Рудупля (пазнейшае Рыдупля) ад назвы ракі, якая працякае праз паселішча і ўцякае справа ў Мядзелку. Больш ранняя форма назвы, адлюстраваная на шэрагу ранейшых картаў, — Рудупля.

Назва балцкага паходжання, адпачатная балцка-літоўская форма *Rud-upė, ад літоўскага rudas «руды, цёмна-жоўты», upė «рака».

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Rud-upė, Rudė, Rudesa, Rudija[3].

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — балцкія рачныя назвы тыпу Рудзея, таксама Рыдага, Рудамея (< Raud-ag-a, *Raud-am-a, ад аднакарэннага raudas «чырвоны, чырванаваты»)[4].

У мікрарэгіёне паміж азёрамі Нарач, Свір і верхнім цячэннем ракі Страча на поўначы мяркуецца канцэнтрацыя рэчак з балцкай «рудой» назвай.

Перакладная (ад таго ж *Rud-upė) назва «Чырвоны ручай» у прытока Страчы (цячэ праз паселішча Чырвоны Ручай), які выцякае адразу на поўначы ад вытокаў Рудуплі. Назва другой захавалася на поўдні ад Рудуплі ў назве паселішча Рудзікля (каля Шэметава) на рэчцы-прытоку ракі Вялікі Перакоп. Пашыральнік -kl- вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні, з ім утвораныя літоўскія гідронімы тыпу Skarokla (возера), Kruteklis, Krokiklis (рэкі)[5].

Назва значыць «Рудая рака».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28.04.2004 N 64 «Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района»
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 281—282.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 205.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 193—201.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]