Скорасць святла
| Сонечнаму святлу патрабуецца каля 8 хвілін 19 секунд каб дасягнуць Зямлі | |
| Дакладныя значэнні | |
|---|---|
| Метраў у секунду | 299 792 458 |
| Планкаўскіх адзінак | 1 |
| Прыблізныя значэнні | |
| кіламетраў у секунду | 300 000 |
| кіламетраў у гадзіну | 1080 мільёнаў |
| міль у секунду | 186 000 |
| міль у гадзіну | 671 мільёнаў |
| астранамічных адзінак у дзень | 173 |
| Прыблізны час вандравання светлавога сігналу | |
| Адлегласць | Час |
| адзін фут | 1,0 нс |
| адзін метр | 3,3 нс |
| адзін кіламетр | 3,3 мкс |
| адна статутная міля | 5,4 мкс |
| ад геастацыянарнай арбіты да Зямлі | 119 мс |
| даўжыня экватара Зямлі | 134 мс |
| ад Месяца да Зямлі | 1,225 з |
| ад Сонцы да Зямлі (1 а. а.) | 8,3 мін. |
| ад Вояджэра-1 да Зямлі | 16,2 гадзіны (на ліпень 2011 года[1]) |
| адзін парсек | 3,26 гадоў |
| ад Праксімы Цэнтаўра да Зямлі | 4,24 гадоў |
| ад Альфы Цэнтаўра да Зямлі | 4,37 гадоў |
| ад найбліжэйшай галактыкі (Карлікавай галактыкі ў Вялікім Псу) да Зямлі | 25 000 гадоў |
| праз Млечны Шлях | 100 000 гадоў |
| ад Галактыкі Андрамеды да Зямлі | 2,5 мільёнаў гадоў |
| ад самай аддаленай вядомай галактыкі да Зямлі | 13 мільярдаў гадоў |
Ско́расць святла́[2][3], ці ху́ткасць святла́ ў вакууме — важная фізічная канстанта, звычайна пазначаецца літарай c. Метр вызначаны такім чынам, каб скорасць святла ў вакууме была роўная дакладна 299 792 458 метраў за секунду (м/с).
Скорасць святла мае фундаментальнае значэнне ў фізіцы. Гэта не толькі скорасць бачнага святла, але і ўсіх відаў электрамагнітнага выпраменьвання, наогул, усяго, што мае нулявую масу спакою. У тэорыі адноснасці Эйнштэйна скорасць святла адыгрывае ключавую ролю як спалучальны фактар паміж прасторай і часам. У спалучэнні з прынцыпам прычыннасці гэтая тэорыя гаворыць, што ніякая матэрыя ці інфармацыя не можа перамяшчацца хутчэй за скорасць святла.
Вызначэнне скорасці святла
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 годзе 17-й Генеральнай канферэнцыяй па вагах і вымярэннях метр вызначаны як адлегласць, якую праходзіць святло ў вакууме за 1/299792458 долю секунды.
Як вынік з такога вызначэння, ніякія эксперыментальныя вымярэнні не могуць змяніць значэнне скорасці святла. Дакладныя вымярэнні скорасці святла могуць, аднак, удакладніць даўжыню метра.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Where Are the Voyagers - NASA Voyager. Voyager - The Interstellar Mission. Jet Propulsion Laboratory, California Istitute of Technology. Праверана 12 ліпеня 2011.
- ↑ Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
- ↑ Скорасць святла // Беларуская энцыклапедыя т. 14, с. 468.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болсун А. І. Скорасць святла ў вакууме // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 467—468. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).