Хуткая дапамога (тэлесерыял)
| Хуткая дапамога | |
|---|---|
| англ.: ER | |
| | |
| Жанр | медыцынская драма[d] |
| Стваральнік | Майкл Крайтан |
| Рэжысёр | |
| У ролях |
|
| Кампазітар | |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Колькасць сезонаў | 15[2] |
| Колькасць серый | 331 (спіс эпізодаў[d]) |
| Вытворчасць | |
| Прадзюсар | |
| Працягласць серыі | 46 хв. |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | NBC |
| На экранах | 19 верасня 1994[1] — 2 красавіка 2009 |
| Фармат відэа | 16:9 |
| Спасылкі | |
| nbc.com/er | |
| IMDb | ID 0108757 |
«Хуткая дапамога» (англ.: Emergency Room — ER, «Прыймальны пакой») — амерыканскі тэлесерыял, які расказвае пра жыццё прыёмнага аддзялення акруговай бальніцы горада Чыкага (штат Ілінойс, ЗША), яе супрацоўнікаў і пацыентаў.
Серыял створаны Майклам Крайтанам і ўпершыню паказаны на тэлеканале NBC (верасень 1994 года — красавік 2009 года). Уключае ў сябе 15 сезонаў і да 2019 года быў самай доўгай медыцынскай драмай, паказанай у прайм-тайм за ўсю гісторыю амерыканскага тэлебачання (у 2019 годзе серыял «Анатомія жарсці» выпусціў 332 эпізоды і пабіў рэкорд «Хуткай дапамогі»)[3]. Уладальнік 23 прэмій «Эмі», у тым ліку як найлепшы драматычны серыял (1996). Быў намінаваны на 124 прэміі Эмі і стаў першым серыялам па гэтым паказчыку і другім тэлешоу пасля праграмы «Суботнім вечарам у прамым эфіры». З 1998 па 2002 год кожная серыя серыяла абыходзілася каналу ў рэкордныя 13 мільёнаў, а з 2002 па 2005 — у 9 мільёнаў долараў ЗША.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Героі серыяла — урачы чыкагскай гарадской бальніцы. Яны аказваюць экстраную дапамогу пацыентам, ратуюць чалавечыя жыцці, забываючы часам пра сябе і зусім не думаючы аб тым, што іх штодзённая праца мяжуе з гераізмам. Выконваючы свой прафесійны абавязак, лекары «Хуткай дапамогі» улюбляюцца, разводзяцца, плятуць інтрыгі, спадзяюцца на лепшае і... увогуле, у іх усё як у людзей, нягледзячы на цяжкую працу і высокае прызначэнне.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б fernsehserien.de Праверана 19 чэрвеня 2020.
- ↑ а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ Keveney, Bill. After 11 years, Dr. Carter takes leave from ER(недаступная спасылка). ER Headquarters (31 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2009. Праверана 28 чэрвеня 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- nbc.com/er — афіцыйны сайт
- Хуткая дапамога на сайце «Internet Movie Database» (англ.)