Хэйлунцзянская кампанія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хэйлунцзянская кампанія
Асноўны канфлікт: Японская інтэрвенцыя ў Маньчжурыю
IJA Infantry in Manchuria.jpgЯпонская пяхота ў Маньчжурыі
Дата 418 лістапада 1931
Месца Хэйлунцзян, Маньчжурыя
Вынік перамога японцаў
Праціўнікі
Flag of the Republic of China.svg Кітайская Рэспубліка Merchant flag of Japan (1870).svg Японская імперыя
Камандуючыя
Кітайская Рэспубліка Ма Чжаньшань Сцяг Японскай імператарскай арміі Тамон Дзіро
Сілы бакоў
23 000 3500
Страты
3000 (японская ацэнка) 300

Хэйлунцзянская кампанія — серыя бітваў у правінцыі Хэйлунцзян паміж войскамі Кітайскай рэспублікі і Японскай імперыі, што адбыліся ў час японскага ўварвання ў Маньчжурыю.

Да пачатку наступу японцаў на Маньчжурыю губернатар Хэйлунцзяна Вань Фулінь знаходзіўся ў Пекіне. 16 кастрычніка Чжан Сюэлян тэлеграфаваў Ма Чжаньшаню пра яго прызначэнне часовым кіраўніком і ваенным камандуючым правінцыі. Прыбыўшы ў Цыцыкар 20 кастрычніка, Чжаньшань заявіў, што не здасць горад. 4 лістапада Ма Чжаньшань парушыў загад Гаміньдана і сустрэў агнём японскі авангард ля моста праз Нуньцзян. Адступіўшы, кітайцы пазней контратакавалі, аднак пад агнём танкаў і артылерыі не змаглі адбіць мост і адышлі да Цыцыкара. 15 лістапада, да якога кітайцы страцілі 400 чалавек забітымі і 300 параненымі, японцы высунулі ўльтыматум пра здачу горада, на які Ма Чжаньшань адказаў адмовай. 17 лістапада ліку ў паўднёвым прыгарадзе Цыцыкара адбылася вырашальная сутычка: 3500 японцаў супраць 8000 кітайцаў. Японская кавалерыя атакавала ў першым шэрагу, за ёй ішла пяхота. Кітайская кавалерыя паспрабавала зайсці з фланга, але была пабіта агнём артылерыі і бамбардзроўшчыкаў, неўзабаве з поля бою бегла і пяхота. 18 лістапада Ма Чжаньшань адступіў з горада да вярхоўяў Нуньцзяна, дзе здолеў рэарганізаваць войскі. Японцы ж засцераглі тылы і маглі наступаць на Харбін.