Хэслехальм
| Горад | |||
| Хэслехальм | |||
|---|---|---|---|
| шведск.: Hässleholm | |||
|
|||
| 56°10′ пн. ш. 13°46′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Правінцыя | Сконэ | ||
| Раён | Сконэ | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Плошча | 12.03 км² | ||
| Водныя аб’екты | Almaån[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 18 500 чалавек (2010) | ||
| Шчыльнасць | 1537 чал./км² | ||
|
|
|||
| hassleholm.se | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Хэслехальм (шведск.: Hässleholm) — горад у Швецыі ў лене Сконэ. Адміністрацыйны цэнтр Хэслехальмскай камуны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Хэслехальм паступова развіваўся з 1860 года ў сувязі з будаўніцтвам чыгуначнай лініі з Стакгольма ў Мальмё. Да з’яўлення чыгункі не было ніякага паселішча. Станцыя атрымала сваю назву ад сядзібы, размешчанай у непасрэднай блізкасці ад чыгуначнага вузла. Хэслехальм атрымаў статус горада ў 1914 годзе. У 20 стагоддзі горад ператварыўся ў ваенны цэнтр. Пасля заканчэння халоднай вайны большая частка ваенных устаноў была расфармавана або перамешчана ў іншыя месцы.
У 2002 годзе быў адкрыты культурны цэнтр Хэслехальма («Kulturhus»). Тут дзейнічаюць тэатр, бібліятэка, наведвальніцкі цэнтр і рэстараны. На усходзе цэнтра горада знаходзіцца парк («hembygdspark») са статуяй пад назвай «Snapphanen» (скульптар Аксель Эбэ). Статуя нагадвае пра гісторыю вобласці як цэнтра паўстанцаў у 17 стагоддзя падчас барацьбы паміж Швецыяй і Даніяй.
Некаторыя з самых цікавых і адметныя архітэктурных будынкаў горада размешчаны ўздоўж Першай авеню («Forsta Авенюн»). Цэнтральны чыгуначны вакзал знаходзіцца на заходнім канцы вуліцы, у самым сэрцы горада. Царква Хэслехальма, пабудаваная ў 1914 годзе, знаходзіцца на ўсходнім канцы вуліцы. Hotell Statt, галоўны і самы стары гатэль, размешчаны на паўночным боку, а на паўднёвым боку знаходзіцца найстарэйшы будынак горада, у якім ў цяперашні час размешчаны крамы, офісы і кватэры.
Зноскі
- ↑ Tätorternas landareal, folkmängd och invånare per km2 2005 och 2010(нявызн.). Statistics Sweden (14 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2012. Праверана 10 January 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хэслехальм- Афіцыйны сайт Архівавана 19 лютага 2021.
