Хэ Чжэньлян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хэ Чжэньлян
Нараджэнне 29 снежня 1929(1929-12-29)
Смерць 4 студзеня 2015(2015-01-04) (85 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, sportsperson
Узнагароды

Хэ Чжэньлян (кіт. трад. 何振梁, піньінь Hé Zhènliáng; 29 снежня 1929 — 4 студзеня 2015) — кітайскі спартыўны дзеяч, ганаровы старшыня Алімпійскага камітэта Кітая  (руск.)[1], ганаровы старшыня камісіі па культуры і алімпійскай адукацыі МАК[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 снежня 1929 года ў павеце Усі правінцыі Цзянсу Кітайскай рэспублікі; яго сям’я паходзіла з правінцыі Чжэцзян.

У 1950 годзе атрымаў ступень бакалаўра на факультэце электратэхнікі ва Універсітэце Аўрора ў Шанхаі.

У 1953 годзе ажаніўся з Лян Ліцзюань. Пасля ў іх нарадзіліся сын Хэ Ян і дачка Хэ Чжэнь.

У 1954 годзе ўступіў у Камуністычную партыю.

У 1964 годзе стаў намеснікам генеральнага сакратара Кітайскай асацыяцыі гімнастыкі.

У 1980 годзе атрымаў медаль Нацыянальнай спартыўнай пашаны Кітая.

У 1981 годзе быў абраны ў Міжнародны алімпійскі камітэт[3].

У 1982 годзе стаў генеральным сакратаром Алімпійскага камітэта Кітая  (руск.), з 1986 — намеснікам старшыні, і з 1989 па 1994-старшынёй. Пасля гэтага — ганаровым старшынёй[4].

У 1985 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара Дзяржаўнай камісіі па спорце, а таксама абраны ў выканкам МАК[3].

З 1989 па 1993 год — віцэ-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта[4].

З 1995 па 1999 год — старшыня камісіі па культуры МАК, затым па 2009 год — старшыня ўжо аб’яднанай камісіі па культуры і алімпійскай адукацыі, з 2009 — яе ж ганаровы старшыня.[5]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі