Перайсці да зместу

Хянрыкас Ванцавічус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хянрыкас Ванцавічус
Henrikas Vancevičius
Дата нараджэння 2 студзеня 1924(1924-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 2014(2014-08-12)[1] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Літвы ЛітваСцяг СССР СССРСцяг Літвы Літва
Жонка Aldona Kupstaitė-Vancevičienė[d]
Адукацыя
Прафесія
Тэатр
Узнагароды
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Народны артыст СССР— 1978
IMDb ID 6701315

Хя́нрыкас Пра́на Ванца́вічус (літ.: Henrikas Vancevičius; 2 студзеня 1924(1924-01-02), Коўна12 жніўня 2014(2014-08-12)[1], Вільня) — савецкі літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1978).

Нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў Коўне (Літоўская Рэспубліка). У 1943 годзе скончыў Ковенскую гімназію «Світанак».

У 1943—1947 гадах — акцёр Ковенскага тэатра юнага гледача, у 1947—1948 гадах — акцёр Каўнаскага драматычнага тэатра[2]. У 1948 годзе скончыў акцёрскую студыю пры тэатры.

Ў 1953 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага ў Маскве. У 1953—1966 гадах — галоўны рэжысёр Ковенскага драматычнага тэатра.

З 1966 года жыў у Вільні. У 1966—1989 гадах — галоўны рэжысёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы. З 1969 года ставіў спектаклі ў іншых тэатрах Літвы, у тым ліку ў Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета.

Вёў педагагічную працу ў Літоўскай кансерваторыі ў Вільні, з 1985 года — дацэнт.

Памёр 12 жніўня 2014 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Антакальніскіх могілках.

Сярод пастановак: «Геркус Мантас» (1957) і «Цырк» (1976) Ю. Грушаса, «Міндаўгас» (1969), «Сабор» (1971) і «Мажвідас» (1978; і выканаў ролю Мілкуса) Ю. Марцінкявічуса, «Антоній і Клеапатра» (1968) і «Віндзорскія свавольніцы» (1977) У. Шэкспіра, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага (1984), «Дачнікі» М. Горкага (1986).

  1. а б Henrikas Vancevičius // https://www.vle.lt/straipsnis/henrikas-vancevicius/
  2. Ванцевичюс Генрикас Прано // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)