Хідра
Вёска
Хідра
|
Хі́дра[1] (трансліт.: Chidra, руск.: Хидра) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паселішчы з назвамі Хідра і Хідры размешчаны каля рэк ці краю балот. Географ Вадзім Жучкевіч кажа аб магчымай сувязі з беларускім словам «хіра»[2] (хворасць). Таксама Жучкевіч лічыць магчымай сувязь тапоніма з Ідрыца (таксама рака Ідрыца), Ідрыя (Славенія), што можа казаць пра агульнае праіндаеўрапейскае паходжанне са значэннем «рака»[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі вёска ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, адносілася да ўніяцкай парафіі Пухавічы[4].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1800 года ў вёсцы была капліца. У 1858 годзе ўласнасць Адама Дземідовіча (дзед Адама Дземідэцкага-Дземідовіча). Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1884 годзе адкрыта школа граматы, у якой на 1890 год вучылася 18 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.
У 1889 годзе землеўладальнікамі ў вёсцы Хідра былі: праваслаўная мяшчанка Ульяна Конанаўна Корань (20 дзесяцін зямлі), мяшчанка каталічка Паўліна Іванаўна Шпакоўская (19 дзесяцін)[5]. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, піцейны дом і царква, побач аднайменны маёнтак. У 1908 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, было 3 настаўнікі і 100 вучняў. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новае жыццё», былі ваўначоска і кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У часе вайны частка дамоў была спалена[6].
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 29 двароў, 24 жыхары
- 1858 год — 307 жыхароў
- 1897 год — вёска, 90 двароў, 519 жыхароў; маёнтак, 11 двароў, 50 жыхароў
- 1917 год — 149 двароў, 807 жыхароў
- 1960 год — 429 жыхароў
- 2002 год — 83 двары, 185 жыхароў
- 2009 год — 120 жыхароў
- 2019 год — 124 жыхары[8]
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У «Краёвым слоўніку Чэрвеншчыны» Мікалая Шатэрніка (1929) запісана прыказка «У Хідры людзі хітры», зафіксаваная на хутары Самін[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Пошук · Slounik.org . slounik.org. Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 390—391
- ↑ Дзяніс Лісейчыкаў. Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг.: Зборнік дакументаў. – Мінск, 2009. – 270 с.: іл..
- ↑ Памяць 2003, с. 77—99.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Ст. 308 — Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік — Беларускія дыялектныя слоўнікі . bydialects.org. Праверана 1 верасня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хідра // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 192. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх