Хільдэгард Фальк
Хільдэгард Фальк | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[1] |
Спецыялізацыя | бег на 800 метраў[d] і лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
8 чэрвеня 1949[1] (73 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 173 см |
Вага | 58 кг |
![]() |
Хільдэгард Фальк (нар. 8 чэрвеня 1949, Бад-Мюндэр-ам-Дайстэр, Ніжняя Саксонія) — заходнегерманская спартсменка. На Алімпійскіх гульнях 1972 года выйграла залаты медаль у бегу на 800 м і бронзавы медаль у эстафеце 4 × 400 м. У фінале на дыстанцыі 800 м толькі на 0,1 секунды апярэдзіла Ніёле Сабайтэ і Гунхільд Гофмайстэр.
11 ліпеня 1971 года ў Штутгарце Фальк прабегла 800 м за 1.58,5, палепшыўшы сусветны рэкорд Веры Нікаліч на дзве секунды. Яна была першай жанчынай, якая выбегла на гэтай дыстанцыі з двух хвілін (калі не лічыць нератыфікаваны вынік Сін Кім Дан). Яе рэкорд прастаяў да 1973 года.
Перш чым стаць прафесійнай спартсменкай, Фальк вучылася на выкладчыка сярэдняй школы і займалася гандболам і плаваннем. У 1971 годзе акрамя сусветнага рэкорду на 800 м яна выйграла залаты медаль у бегу на 800 м на Чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні і срэбра ў эстафеце 4 × 400 м на Чэмпіянаце Еўропы; Разам з Элен Тытэль, Сільвіяй Шэнк і Крыстэн Мерт яна ўсталявала сусветны рэкорд у эстафеце 4 × 800 м.
На чэмпіянатах краіны яна выйграла 800 м у 1970 і 1971 гадах (на крытых і адкрыты стадыёнах), а ў 1973 годзе на адкрытых стадыёнах. У 1972 годзе яна была ўзнагароджана Сярэбранай лаўровай лісцінкай нямецкай Асацыяцыі лёгкай атлетыкі.
Фальк трэніраваў яе муж Рольф Фальк. Яны пазней развяліся, і яна выйшла замуж за доктара Клауса Кіміха, спартсмена-пяціборца, ад якога нарадзіла дваіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1034724878 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжняй Саксоніі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Бегуны на сярэднія дыстанцыі Германіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы