Хімеш Патэль
Хімеш Патэль | |
---|---|
англ.: Himesh Patel | |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1990[1] (34 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэлеакцёр |
IMDb | ID 2797744 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хімеш Джытэндра Патэль (англ.: Himesh Jitendra Patel; нар. 13 кастрычніка 1990, Хантынгдан, Кембрыджшыр, Англія) — брытанскі акцёр індыйскага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Хантынгдане, Кембрыджшыр. Яго бацькі родам з індыйскага штата Гуджарат, але нарадзіліся ў Афрыцы. Пазней яны імігравалі ў Англію праз Індыю. У 11 год ён удзельнічаў у школьнай пастаноўцы. Яго настаўнік палічыў, што ў яго талент, і расказаў пра гэта яго бацькам, пасля чаго яны запісалі яго ў тэатральную школу.
Калі яму было 16 гадоў ён атрымаў ролю ў серыяле «Жыхары Іст-Энду», дзе пачынаючы з 2007 года на працягу некалькіх гадоў граў ролю Тамвара Масуда. Ён таксама ўдзельнічаў у спін-оф «Жыхары Іст-Энду: E20», які выходзіў у 2011 годзе. З 2016 па 2018 ён адыгрываў ролю сацыяльнага работніка ў серыяле «Damned», які выходзіў на канале Channel 4.
У 2019 годзе ён адыграў ролю ў фільме «Учора», якая стала яго дэбютам у кіно, а таксама ў фільме «Аэранаўты». У жніўні таго ж года стала вядома пра тое, што Хімеш атрымаў ролю ў фільме Крыстафера Нолана «Довад».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 чэрвеня 2019.