Хімічная будова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хімі́чная будо́ва — паслядоўнасць, парадак злучэння атамаў у малекуле і характар іх сувязяў.

Хімічная будова часткова перадаецца ў хімічнай формуле, асабліва ў структурнай. Наяўнасць хімічнай будовы абумоўлівае, між іншым, з’яву ізамерыі.

Тэрмін уведзены ў 1861 годзе расейскім хімікам А. М. Бутлеравым, які сфармуляваў тэорыю Х.б..