Хімічная крыніца святла
Хімічная крыніца святла або хемілюмінесцэнтная крыніца святла — аўтаномная крыніца святла караткачасовага дзеяння. Часцей за ўсе ўяўляе сабой празрыстую гнуткую пластыкавую трубку запоўненую рашчынам люмінафора. Унутры змешчана шкляная капсула з рэчывам-актыватарам. Пры згінанні пластыкавай трубкі шкляная капсула пераломваецца ("актывацыя") актыватар змешваецца з люмінафорам і пачынаецца хімічная рэакцыя, якая суправоджваецца выдзяленне святла (эфект хемілюмінісцэнцыі). Часта выкарыстоўваецца каталітычная рэакцыя некаторых эфіраў шчаўевай кіслаты з перакісам вадароду ў прысутнасці люмінафора. У залежнасці ад хімічнай прыроды выкарыстанага люмінфора крыніца можа выпраменьваць святло розных колераў - ад зяленага да аранжавага. Звычайна бытавыя х.к.с. забяспечваюць узровень асвятлення каля 100 люкс адразу пасля актывавання, праз 10-15 хвілін працы ўзровень зніжаецца да 20-40 люкс.
Святло, якое выдзяляе хімічная крыніца нельга ўключыць ці выключыць па жаданню, выкарыстаць такое прыстасаванне можна толькі адзін раз. Пасля выкарыстання адпрацованная крыніца павінна ўтылізавацца, бо вадкасці, якія змяшчаюцца ў некаторых х.к.с. могуць выклікаць апекі і раздражненне калі трапяць на скуру[1].
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Хімічныя крыніцы святла выкарыстоўваюцца як крыніцы святла ў дайвінгу, турызме, спелеалогіі, як аварыйныя маякі для марскога транспарта, для асвятлення тунэлей, пры аварыйна-выратавальных работах і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Хімічныя крыніцы святла недарагія, пажарабяспечныя і воданепранікальныя, не баяцца высокага ціску і могуць захоўвацца на працягу доўгага часу.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Survey and health assessment of glow sticks. Survey of chemical substances in consumer products No. 122. — Copenhagen: Danish Environmental Protection Agency, 2013. — 66 с. — ISBN 978-87-93026-41-4.