Хімічная сувязь
Хімічная сувязь — узаемадзеянне двух ці некалькіх атамаў, якое характарызуецца перабудовай іх знешніх энергетычных узроўняў і абагульненнем валентных электронаў (пераносам зараду, калі сувязь утвараецца паміж рознымі атамамі).
Хімічная сувязь вядзе да памяншэння поўнай энергіі сістэмы. Утвараецца шмататамная сістэма — малекула, крышталь, іон, радыкал. Хімічнае ўзаемадзеянне адбываецца праз электрычнае прыцягненне і адштурхоўванне электронаў і атамных ядраў. Вынікам утварэння хімічнай сувязі з’яўляецца жорсткая карэляцыя знаходжання асобных атамаў у прасторы.
Асаблівасці ўтварэння хімічнай сувязі вынікаюць з законаў квантавай механікі. Валентныя электроны пры ўтварэнні сувязі злучаюцца ў пары, электронныя абалонкі атамаў набываюць канфігурацыю, падобную на канфігурацыю бліжэйшага высакароднага газу, якая адпавядае мінімуму энергіі і з’яўляецца найбольш устойлівай. Адпаведна колькасці электронных параў адрозніваюць адзіночную, падвойную, трайную сувязь.
Адрозніваюць розныя віды хімічнай сувязі: іонную, кавалентную, каардынацыйную, металічную. Асобна разглядаюць вадародную сувязь. Хімічная сувязь можа характарызавацца праз палярнасць, палярызуемасць, даўжыню, энергію разрыву.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хімічная сувязь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 21. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).