Хіральнасць (хімія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хіральнасць, хімія)

Хіральнасць — здольнасць аб'екта (малекулы ці яе фрагмента) быць несумяшчальным са сваім адлюстраваннем у ідэальна плоскім люстры; адно з асноўных паняццяў стэрэахіміі. Хіральныя малекулы існуюць у выглядзе пар энантыямераў, якія адрозніваюцца толькі знакам аптычнага вярчэння. Малекула з некалькімі хіральнымі фрагментамі існуе ў выглядзе дыястэрэамераў, якія адрозніваюцца фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі. Усе біямалекулы хіральныя, што ўлічваецца ў біяхімічным, фармакалагічным і іншых сінтэзах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]