Хірасара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Археалагічныя знаходкі

Хірасара (гудж.: ખીરસરા) — археалагічны помнік на месцы старажытнага паселішча Індскай цывілізацыі ў раёне Качскі Ран на захадзе індыйскага штата Гуджарат.

Назва помніка дадзена па найменню вёскі, каля якой ён быў адкрыты. Першыя дробныя знаходкі на яго месцы былі зроблены ў 1970 г. У 1977 г. археолагі выявілі вялікія кубічныя вагі для шаляў, кавалкі керамікі, чырвоны паліраваны гліняны посуд. У выніку раскопак у 2009 г. быў даследаваны цагляны мур плошчай каля 300 м². Стала зразумела, што вучоныя маюць справу з цэлым паселішчам эпохі Індскай цывілізацыі.

Старажытная Хірасара не была не вялікай у параўнанні з іншымі вядомымі гарадамі Індскай цывілізацыі. Агульная плошча меркаваных раскопак займае 12 акраў. Паселішча існавала з 2600 г. да н. э. да 2200 г. да н. э. Тым не меней, колькасць знаходак дазваляе лічыць, што помнік мае значную каштоўнасць, трэці па багаццю сярод помнікаў гэтай эпохі ў Індыі пасля Латхала і Дхалавіры.

Актыўная фаза раскопак працягваецца. Пакуль усталявана, што паселішча складалася з цытадэлі з жылымі кварталамі, лесвіцай і калодзежам, сховішча (28 м у даўжыню і 12 м у шырыню з унутранымі сценамі), прамыслова-жылога комплекса з прыбудовамі і ганчарнай печчу. Усе пабудовы былі зроблены з масіўных блокаў пясчаніку, счэпленых гліняным растворам. Тое, як месцяцца пабудовы, паказвае на наяўнасць сістэматычнай планіроўкі. Знойдзена вялікая колькасць керамікі, у тым ліку пячаткі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]