Хірахіка Аракі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хірахіка Аракі

Імя пры нараджэнніяп.: 荒木 利之
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1960(1960-06-07) (63 гады)
Сэндай
Кірунак
Псеўданім(ы) Хірахіка Аракі (яп.: 荒木 飛呂彦)
Вядомыя працы «JoJo's Bizarre Adventure», «Baoh»
Афіцыйны сайт

Тасіюкі Аракі (яп.: 荒木 利之?, нар. 7 чэрвеня 1960, Сэндай, Міягі), больш вядомы пад псеўданімам Хірахіка Аракі (яп.: 荒木 飛呂彦?) — японскі мангака. Найбольш вядома яго манга JoJo’s Bizarre Adventure у 8 частках, якая публікуецца ў часопісе Weekly Shōnen Jump ужо больш за 30 гадоў. Толькі ў Японіі было прададзена больш за 80 мільёнаў копій па стану на 2007 год[1]. У 2019 годзе Хірахіка Аракі атрымаў прэмію Міністэрства культуры Японіі за дасягненні ў мастацтве[2].

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства Аракі правёў у Сэндаі з бацькамі і малодшымі сёстрамі-блізнятамі. Аракі раздражнялі шумныя паводзіны сясцёр, таму ён зачыняўся ў пакоі і захоплена чытаў мангу Ai to Makoto[1], а таксама праглядаў мастацкія альбомы бацькі. Так Аракі зацікавіўся стварэннем мангі. Яго таксама натхнялі карціны Поля Гагена[3]. Пасля таго, як аднакласнік пахваліў першую мангу Аракі, хлопчык пачаў захоплена маляваць коміксы ў сакрэце ад бацькоў. Пры паступленні ў вышэйшую школу Аракі ўпершыню прадставіў сваю мангу выдавецтву часопіса, аднак выдавецтва адхіліла ўсе працы Аракі, спасылаючыся на тое, што многія мангакі яго ўзросту паспелі стварыць больш якасныя коміксы[4]. Аракі вырашыў не здавацца і пачаў наведваць выдавецтва ў Токіа і дапрацоўваць сваю мангу. У выніку працай зацікавіўся рэдактар часопіса Shueisha: ён раскрытыкаваў працу Аракі, але дадаў, што ў яе ёсць патэнцыял. Калі яе добра пачысціць і палепшыць, то яна можа атрымаць прэмію Асаму Тэдзука.

Мангака[правіць | правіць зыходнік]

Аракі пакінуў Педагагічны ўніверсітэт Міягі і стварыў кароткую главу мангі Poker Under Arms, дзе дзеянне адбываецца на Дзікім Захадзе. Манга спадабалася чытачам і атрымала прэмію Тэдзука[5]. Першая кароткая манга Аракі пачала публікавацца (1983 год) мела назву Cool Shock B.T. і апавядала пра хлопчыка-чараўніка, які павінен разгадваць розныя таямніцы. Аднак Аракі вырашыў заняцца стварэннем паўнавартаснай сэйнэн-работы. Так у 1984 годзе з’явілася новая манга пад назвай Baoh (яп.: バオー来訪者 Баа: Райхо:ся?), дзе галоўны герой заражаны таямнічым паразітам, набывае супер-сілы і павінен змагацца з арганізацыяй, якая спрабуе знішчыць яго. Аднак манга не карысталася папулярнасцю, і Аракі скончыў працу на 2 томе.

У іншай рабоце The Gorgeous Irene Аракі распрацоўвае свой стыль з магутнымі, мускулістымі фігурамі персанажаў. Наступнай яго работай стала манга JoJo’s Bizarre Adventure, якая стала магнум-опусам і набыла вялікую папулярнасць на тэрыторыі Японіі. Па сюжэце малады брытанец Джонатан Джостар змагаецца супраць Дзіа Бранда, вампіра, які жадае заваяваць сабе ўвесь свет. Аракі вырашае ў далейшым працаваць над мангай, робіць мноства сіквелаў, якія ахопліваюць гісторыю нашчадкаў Джонатана. Дзеянне адбываецца таксама ў розных краінах і ў розныя часовыя прамежкі, пачынаючы з XIX стагоддзя, заканчваючы нашым часам. Пры стварэнні мангі, Аракі быў натхнёны Рэмба і Тэрмінатарам. Франшыза JoJo заваявала вялікую папулярнасць далёка за межамі Японіі і новыя серыі працягваюць выходзіць па гэты дзень. Канцэпцыя бітваў супраць вампіраў і іншых звышнатуральных істот з ужываннем сілы «хамон» была заменена на бітвы паміж рознымі сапернікамі з ужываннем сілы «стэнд», і Аракі прытрымліваецца падобнай канцэпцыі па гэты дзень. За 30 гадоў выпуску мангі, па стане на снежань 2016 гады па ўсім свеце было прададзена 100 мільёнаў копій мангі[6]. Трэцюю частку "Stardust Crusaders" прынята лічыць самай вядомай ва ўсёй франшызе[5]. Манга была мноства разоў экранізавана, а сюжэт выкарыстаны ў шэрагу відэагульняў.

Іншыя работы[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2007 года Аракі стварыў вокладку са стэндам для журнала мод Cell[7], у 2008 годзе — выявы для рамана Ясунары Кавабаты  "Танцуючая дзяўчынка з Ідзу"[8]. Таксама Аракі стварыў вокладку з персанажамі Jojo для музычнага альбома японскага рок-гурту Base Ball Bear — "Breeeeze Girl"[9].

Аракі стаў адным з 5 мастакоў, якія стварылі арыгінальныя творы для выставы ў Луўры. Аракі намаляваў шэраг коміксаў з персанажам мангі JoJo’s Bizarre Adventure: Diamond Is Unbreakable, Роханам Кішыбэ, якія пазней былі паказаны на выстаўцы "Le Louvre invite la bande dessinée". Выстаўка паказвала разнастайнасць коміксаў і праводзілася з 19 студзеня па 13 красавіка 2009 года. Манга была неўзабаве апублікаваная ў Францыі, і ЗША кампаніяй NBM Publishing у лютым 2012 года[10][11].

З 17 верасня па 6 кастрычніка 2011 года брэнд Gucci арганізаваў буйную выстаўку «Rohan Kishibe Goes to Gucci» у квартале Сіндзюку, у супрацоўніцтве з Аракі і часопісам моды Spur. Выстаўка адзначала 90-годдзе стварэння Gucci. Зноў была прадстаўлена постаць Рохана Кішыба ў натуральную велічыню і іншыя працы Хірахіка Аракі, у тым ліку яго новыя выпускі за 2011—2012 год, арыгінальны дызайн моды і комікс "Rohan Kishibe Goes to Gucci", у якім Рохан адпраўляецца на завод Gucci, каб раскрыць таямніцу чароўнай сумкі. Яшчэ адна гісторыя пад назвай "Jolyne, Fly High with Gucci", дзе галоўнай гераіняй з'яўляецца Джалін Куджо, была выпушчана ў часопісе Spur, у лютым 2013 года[12].

Пасля землятрусу ў Японіі, у 2011 годзе, былі моцна разбураны гістарычныя руіны Хіраідзумі, Аракі стварыў серыю ілюстрацый з помнікамі з мэтай прыцягнуць больш людзей і грамадскіх арганізацый да ўзнаўлення руін[13].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]