Хітрыдыяміцэты
Хітрыдыяміцэты | ||||||||||||||
![]() Cladochytrium menyanthis на лісце | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Chytridiomycetes Caval.-Sm (1998) | ||||||||||||||
|
Хітрыдыяміцэ́ты (Chytridiomycetes) — клас сапраўдных грыбоў.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Пераважна аднаклетачныя і мікраскапічныя формы. Падзяляюцца на 4 парадкі, 90 родаў, больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 20 відаў, у большасці з парадку хітрыдыяльных. Трапляюцца як сапратрофы ў вадзе, вільготным наземным асяроддзі, паразітуюць на грыбах, беспазваночных жывёлах, раслінах, выклікаюць хваробы сельскагаспадарчых культур.
Вегетатыўнае цела накшталт плазмодыя або клетка са слабаразвітым бяз'ядзерным міцэліем, функцыі якога — прымацаванне да субстрату і паглынанне пажыўных рэчываў. Клетачная абалонка мае хіцін. Размнажэнне бясполае аднажгуцікавымі зааспорамі, што фарміруюцца ў зоаспарангіях, маюць разнастайную форму і будову; палавое — гаметагамія, аагамія, саматагамія.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бепьская С. Хітрыдыяміцэты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).