ХII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ХII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
руск.: ХII Республиканский фестиваль национальных культур
ХII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.jpg
Дата(ы) 12 чэрвеня
Месца(ы) правядзення Гродна
Года 2018
Жанр(ы) Народная музыка

ХII Рэспубліка́нскі фестыва́ль нацыяна́льных культу́ркультурна-масавае мерапрыемства, якое адбывалася з 1 па 3 чэрвеня 2018 года ў беларускім Гродне.[1] У ім узялі удзел каля двух тысяч чалавек, якія прадставілі 40 нацыянальнасцяў.[2] Фестываль наведалі больш за 120 тысяч гасцей і гледачоў, таксама замежных, чаму паспрыяў бязвізавы рэжым з краінамі ЕС.[3]

Адкрыццё і мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная сцэна фестывалю на плошчы Савецкай, Гродна.

Фестываль з’яўляецца фінальнай часткай мерапрыемстваў; лаўрэаты-удзельнікі рэспубліканскага фестывалю вылучаліся цягам года на абласных аглядах.[4][5]

Да афіцыйнага адкрыцця фестывалю адбылася ўрачыстая прэзентацыя помніка Давыду Гарадзенскаму каля Новага замку.[6] Пачаўся фестываль шэсцем удзельнікаў увечары 1 чэрвеня ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай, дзе адбылася цырымонія адкрыцця. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі 35 нацыянальнасцей.[7] Адкрыццё фестывалю прадугледжвала канцэрт зорак беларускай эстрады і нумары нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў. Кульмінацыяй стала 3D-mapping-show і феерверк.[8]

У рамках Фестывалю адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў  Рэспублiканскага конкурсу сярод журналiстаў i сродкаў масавай iнфармацыi на лепшае асвятленне пытанняў мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўнiцтва з суайчыннiкамi за мяжой.[9]

Падчас фестывалю адбыліся такія падзеі, як пасадка новых дрэў на Алеі сяброўства ў Каложскім парку, канцэрт арганнай музыкі ў Лютэранскай кірхе, паказ міжнацыянальных кінастужак на пляцоўцы кінатэатра «Красная зорка» пад адкрытым небам, футбольны матч паміж камандай старшыні Гродзенскага гарвыканкама і камандай прадстаўнікоў дыпламатычных місій, міжнародная літаратурная вечарына, выставы «Музей пад адкрытым небам» і «Вокны Фэсту».

У межах фестывалю адбыліся канцэрты ансамбляў «Песняры», «Белыя росы», «Банд’Эрос[ru]», кавер-гурта «TENИ», фальклорнага калектыва «Rozsutec» (Славацкая Рэспубліка), Ірыны Дарафеевай і іншых выканаўцаў.[10] На працягу ўсяго фестывалю на тэрыторыі Старога горада працавалі народныя майстры і рамеснікі.

Прэзентацыя нацыянальных падворкаў[правіць | правіць зыходнік]

Малдаўскі фестывальны падворак, вуліца Замкавая.
Літоўскі фестывальны падворак, вуліца Замкавая.

2 чэрвеня адбыліся культурныя мерапрыемствы на размешчаных ўздоўж вуліц Замкавай, Савецкай, Ажешкі, плошчы Леніна і парку Жылібера 19 нацыянальных падворках дыяспар Беларусі:

Аўгустоўскі канал[правіць | правіць зыходнік]

Фестывальныя падзеі на Аўгустоўскім канале.

3 чэрвеня ўрачыстасці з нагоды фестывалю адбыліся на тэрыторыі Аўгустоўскага канала, каля шлюза Дамброўка[pl]. Мелі месца спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе з перашкодамі, фестывальна-святочная прэзентацыя харэаграфічных гуртоў Гродзеншчыны і канцэрт мастацкіх калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Гродзенскага раёна. Працавалі выстаўкі майстроў-рамеснікаў, майстар-класы, гульнёвыя пляцоўкі, літаратурны падворак.

Зноскі

  1. Праграма мерапрыемстваў XІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне. Гродзенская праўда. Праверана 7 мая 2018.
  2. У Гродне пройдзе XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. БелТА (1 чэрвеня 2018). Праверана 1 чэрвеня 2018.
  3. Logoyoutube2011favicon.svg Новости Гродно. Открытие фестиваля национальных культур. 01.06.2018 на YouTube
  4. XII абласны фестываль нацыянальных культур. Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці. Праверана 2 чэрвеня 2018.
  5. 25 лістапада ў Лідзе адбыўся адборачны абласны тур XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Лiдскi раённы выканаўчы камітэт (17 лістапада 2018). Праверана 2 чэрвеня 2018.
  6. Праграма мерапрыемстваў XІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна. Слонімскі Веснік. Праверана 1 чэрвеня 2018.
  7. XII Фестываль нацыянальных культур: праграма мерапрыемстваў. Звязда (25 мая 2018). Праверана 26 мая 2018.
  8. XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Hrodna Life. Праверана 26 мая 2018.
  9. Да XII Фестывалю нацыянальных культур у Гродна. Министерство информации Республики Беларусь. Праверана 1 чэрвеня 2018.
  10. В Гродно продолжается XII Республиканский фестиваль национальных культур (руск.) . Белтелерадиокомпания (2 чэрвеня 2018). Праверана 2 чэрвеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]