Перайсці да зместу

Х (кірыліца)

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літара Х

Кірыліца

А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ
Ђ · Е · Ѐ · Є · Ё · Ж · З
З́ · Ѕ · И · Ѝ · І · Ї · Й
Ј · К · Л · Љ · М · Н · Њ
О · П · Р · С · С́ · Т · Ћ
Ќ · У · Ў · Ф · Х · Ц · Ч
Џ · Ш · Щ · Ъ · Ы · Ь · Э
Ю · Я

Неславянскія літары

А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ
Ӓ̄ · А̃ · А̨ · Ә · Ә́ · Ә̃ · Ӛ
Ӕ · В̌ · Ғ · Г̧ · Г̑ · Г̄ · Ӻ
Ӷ · Ԁ · Ԃ · · · · Ԫ
Ԭ · Ӗ · Е̄ · Е̃ · Ё̄ · Є̈ · Ӂ
Җ · · Ӝ · Ԅ · Ҙ · Ӟ · Ԑ
Ԑ̈ · Ӡ · Ԇ · Ӣ · И̃ · Ҋ · Ӥ
Қ · Ӄ · Ҡ · Ҟ · Ҝ · Ԟ · Ԛ
Ӆ · Ԯ · Ԓ · Ԡ · Ԉ · Ԕ · Ӎ
Ӊ · Ң · Ԩ · Ӈ · Ҥ · Ԣ · Ԋ
О̆ · О̃ · О̄ · Ӧ · Ө · Ө̄ · Ӫ
Ҩ · Ԥ · Ҧ · Р̌ · Ҏ · Ԗ · Ҫ
Ԍ · · Ҭ · · · Ԏ · У̃
Ӯ · Ӱ · Ӱ́ · Ӳ · Ү · Ү́ · Ұ
Х̑ · Ҳ · Ӽ · Ӿ · Һ · Һ̈ · Ԧ
· Ҵ · · Ҷ · Ӵ · Ӌ · Ҹ
· · · Ҽ · Ҿ · Ы̆ · Ы̄
Ӹ · Ҍ · Э̆ · Э̄ · Э̇ · Ӭ · Ӭ́
Ӭ̄ · Ю̆ · Ю̈ · Ю̈́ · Ю̄ · Я̆ · Я̄
Я̈ · Ԙ · Ԝ · Ӏ

Састарэлыя літары

· · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ
Ѿ · Ѣ · · · Ѥ · Юсы · Ѧ
Ѫ · Ѩ · Ѭ · Ѯ · Ѱ · Ѳ · Ѵ
Ѷ · · · · · ·
· · · · · Ꚏ̆ · Ъ

Літары кірыліцы

Х, х — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (22-я ў балгарскім, 23-я ў рускім, 24-я ў беларускім, 26-я ў сербскім і ўкраінскім, 27-я у македонскім); выкарыстоўваецца таксама ў алфавітах некаторых неславянскіх моў.

У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «хер», паходжанне якога незразумела: лічыць яго, як гэта часта робіцца, звязаным са словам «херувім» цяжка (апошняе не змяшчала яця, хоць у якасці фанетычнай адаптацыі мяккіх заднеязычных яць мог часам з’яўляцца ў запазычаннях); іншая версія адсылае да грэчаскіх слоў накшталт χαι̃ρε (радуйся) або χείρ [хір] (рука). У кірыліцы звычайна лічыцца 23-й па парадку; у глаголіцы па ліку 24-я, мае выгляд Ⱈ.

Паходзіць з кірыліцкай («хер»), якая адпавядала грэка-візантыйскай устаўнай Χ («хі»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [х], [х’] (хата, хитрый). Мела таксама лічбавае значэнне «шэсцьсот». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].

У старажытнасці існавала і другое глагалічнае напісанне, так званае «павукападобнае» — у выглядзе кружка з чатырма кручкамі: . Яно таксама паходзіць ад грэчаская літары Χ («хі») і сустракаецца ў помніках 4 разы: 1 раз у Асеманіевым Евангеллі і 3 разы ў Сінайскім псалтыры. Ва ўсіх выпадках знак перадаваў першую літару ў слове «хлъмъ» (узгорак). Паводле звестак «Азбучнай малітвы» Канстанціна Праслаўскага і Мюнхенскага абэцэдарыя, «павукападобнае х» — Ⱒ — уваходзіла ў глагалічны алфавіт як асобная (33-я па ліку) літара.[2]

Асноўная ж глагалічная форма невыразнага паходжання (звычайна таксама выводзіцца з грэчаскай «хі», але пры гэтым незразумелая поўная несіметрычнасць выніку; ёсць таксама версія са змененым лацінскім h).

Форма кірылічнай літары Х прыкметных варыянтаў не мела, хіба што ў скорапісе магла адлюстроўвацца ў адзін росчырк без адрыву пяра ад паперы, што звычайна выглядала падобна на рукапіснае α. З увядзеннем грамадзянскага шрыфту напісанне літары Х атаясамілася з формай лацінскай літары «ікс». З’явілася таксама надпісная форма літары.

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя (шчылінныя) заднеязычныя зычныя гукі [х], [х’] (хвост, хістаць — [х’істац’]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ХДС, ХТЗ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дваццаць другі (група «Х»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 6х)[1].

У сучаснай рускай мове літара Х абазначае глухі велярны фрыкатыўны зычны гук: цвёрды [x] або мяккі [].

Сербская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У сербскай вымаўленне літары Х аслаблена да [h] і нават да поўнага знікнення гука, у сувязі з чым Вук Караджыч першапачаткова гэтую літару наогул не ўключыў у сербскі алфавіт падчас рэформы, што моцна змяніла аблічча шматлікіх слоў: ду(х)овник, патријар(х), (Х)орације, (х)ришћанство, (Х)рватска.

Макшанская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У макшанскай мове абазначае гук [х], а таксама выкарыстоўваецца ў дыграфах лх [l̥] і рх [r̥] (пар. лацінскія lh і rh).

Чачэнская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У чачэнскай граматыцы літара Х з’яўляецца гайтарам (паказчыкам) хаталург дажара (рэчыўнага склону).

Табліца кодаў

[правіць | правіць зыходнік]
Рэгістр Дзесяціч-
ны код
16-рыч-
ны код
Васьмерыч-
ны код
Двайковы код
Юнікод Прапісная 1061 0425 002045 00000100 00100101
Радковая 1093 0445 002105 00000100 01000101
ISO 8859-5 Прапісная 197 C5 305 11000101
Радковая 229 E5 345 11100101
КАІ-8 Прапісная 232 E8 350 11101000
Радковая 200 C8 308 11001000
Windows-1251 Прапісная 213 D5 325 11010101
Радковая 245 F5 365 11110101

У HTML вялікую літару: Х можна запісаць як Х або Х, а маленькую х — як х або х.

  1. а б Х // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 596. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
  2. Барыс Флора. Паданні аб пачатку славянскага пісьменства. Каментары да Падання чарнарызца Храбра «Пра пісьмёны». Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2008. Праверана 7 верасня 2008.