Цагельня (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Цагельня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 30 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244808050
Цагельня на карце Беларусі ±
Цагельня (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Цагельня (Пухавіцкі раён)
Цагельня (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Цагельня (Пухавіцкі раён)

Цаге́льня[1] (трансліт.: Cahieĺnia, руск.: Цагельня) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку тут была майстэрня для вытворчасці цэглы, таму паселішча атрымала такую назву. У XIX стагоддзі засценак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, адносіўся да маёнтка Каменны Брод, ва ўладанні Асоўскіх. У 1909 годзе аднаселле.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная. У пачатку 1930-х вёска, працаваў цагельны завод.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У Навасёлкаўскім сельсавеце, з 15 сакавіка 1982 года ў Пухавіцкім сельсавеце. Пазней у падпарадкаванні Пухавіцкага райвыканкама. З 2017 года ў Блонскім сельсавеце[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1909 год — 7 двароў, 41 жыхар
  • 1917 год — 14 двароў, 78 жыхароў
  • 2002 год — 21 двор, 33 жыхары
  • 2009 год — 21 жыхар

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 30 кастрычніка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]