Цазін
| Горад | |||||
| Цазін | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| басн.: і харв.: Cazin, сербск.: Цазин | |||||
|
|||||
| 44°58′11″ пн. ш. 15°56′23″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Супольнасць БіГ | Федэрацыя Босніі і Герцагавіны | ||||
| Кантон | Унска-Санскі | ||||
| Абшчына | Цазін | ||||
| Граданачальнік | Нермін Агрэшавіч | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 353,6 (абшчына) км² | ||||
| Тып клімату | умерана-кантынентальны | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 14387 чалавек (2013) [1] | ||||
| Шчыльнасць | 196,3 (абшчына) чал./км² | ||||
| Агламерацыя | 69 411 | ||||
| Нацыянальны склад | баснійцы | ||||
| Афіцыйная мова | баснійская, харвацкая | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | (+387) 37 | ||||
| Паштовы індэкс | 77 220 | ||||
|
|
|||||
| gradcazin.gov.ba (басн.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Цазін (басн.: і харв.: Cazin, сербск.: Цазин) — горад у Босніі і Герцагавіне, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы краіны на скрыжаванні шляхоў, якія вядуць з Біхача праз Веліку-Кладушу ў суседнюю Рэспубліку Харватыю, і далей як у Заходнюю Еўропу, так і кірункам на Ракавіцу-Грабавац да Адрыятычнага мора. У паўднёва-ўсходнім кірунку ад Цазіна праз Босанску-Крупу мусяць рухацца да Баня-Лукі, Тузлы, далей да Сербіі. Разам з навакольнымі паселішчамі ўтварае абшчыну Град Цазін (басн.: , харв.: і сербск.: Grad Cazin, Град Цазин ).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ваколiцы Цазіна былі населены яшчэ ў дагістарычны час. На розных археалагічных пляцоўках знойдзены рэшткі прадметаў з касці, каменя, гліны, медзі.
Другая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У канцы ліпеня і пачатку жніўня 1941 года, з сёлаў каля Цазіна сотні праваслаўных сербаў, якія традыцыйна не былі шматлікімі ў гэтай частцы Босанскай Краіны, былі знішчаны ўсташамі, пераважна з мясцовых мусульманаў.
Іcнуе легенда, што менавiта падчас візіта ў Цазін, у час існавання так званай Біхацкай рэспублікі, Ціта выкрыў сваю асобу. Гэта нібыта адбылося ў 1942 годзе, калі падчас сустрэчы з мясцовымі кіраўнікамі Народна-вызваленчай барацьбы, Ціта давёў, што ён харват па паходжанні, слесар па прафесіі, Іосіп Броз. Замак Астрожац ў той час зрабіўся штабам Біхацкай рэспублікі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Цазін складала 14,387 чалавек, ва ўсёй гарадской абшчыне — 69,411 чалавек[1].
Склад насельніцтва ў межах сёння існуючай тэрыторыі абшчыны Цазін:
2013
[правіць | правіць зыходнік]1991
[правіць | правіць зыходнік]- Мусульмане — 61 693 (97.29 %)
- Сербы — 778 (1.227 %)
- Харваты — 139 (0.219 %)
- Югаславы — 430 (0.678 %)
- Іншыя — 369 (0.582 %)
1981
[правіць | правіць зыходнік]- Мусульмане — 55 401 (97.01 %)
- Сербы — 826 (1.446 %)
- Харваты — 122 (0.214 %)
- Югаславы — 575 (1,007 %)
- Іншыя — 116 (0.203 %)
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Аснову эканомікі края складае сельская гаспадарка. І выключнае месца тут належыць малочна-таварнаму кірунку. Абшчына сярод лідараў у краіне па аб’ёмах сырога кароўега малака. Акрамя малочнай вытворчасці значнае месца займае вырошчванне садавіны і гародніны ды іх перапрацоўка. Таксама маюць значэнне пасевы тэхнiчнай раслiннай сыравiны, нарыхтоўка лекавых раслін і лясных дароў.
Вынікам Баснійскай вайны зрабілася значнае знішчэнне эканамічнага патэнцыялу. І дасюль тут налічваецца болей за сем тысяч незанятых працаздольных асобаў, пры значным ўдзелу «шэрай» эканомікі.