Царква (Кухцічы)
Славутасць | |
Царква | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Першае згадванне | 19 ст. |
Дата скасавання | 2012 |
Царква — колішні праваслаўны храм у вёсцы Кухцічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзілася на могілках.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў канцы 19 ст. (да 1897) з дрэва. З 2012 г. не існуе.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, да якога далучана двух’ярусная чацверыковая званіца-прытвор з галоўкай над шатром і прамавугольная апсіда пад самастойным двухсхільным дахам і бакавымі рызніцамі. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобным купалам з каваным крыжам. Прамавугольны ўваходны партал адзначаны двухслуповым пад двухсхільнай навіссю ганкам. Вертыкальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах (у апсідзе квадратнымі).
Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]
Унутры апсіда вылучана 1-ярусным блакітным іканастасам з фігурным франтонам у завяршэнні.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Царква ў Кухцічах на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква ў Кухцічах на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква ў Кухцічах на сайце Radzima.org