Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Друя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у г.п. Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква са званіцай на малюнку Д. Струкава. 1864
Царква ў 1896 годзе

У цэнтры гарадскога пасёлка. Пераўтворана з касцёла 18 ст. Сілуэтна адлюстравана на малюнку Н. Орды 1875 — 77 гг. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры барока і рэтраспекрыўна-рускага стылю. Да прамавугольнага ў плане будынка праз кароткую трапезную далучана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, званіца апяразана аркатурнымі паясамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]