Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Друя)
Jump to navigation
Jump to search
Славутасць | |
Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у г.п. Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква са званіцай на малюнку Д. Струкава. 1864
У цэнтры гарадскога пасёлка. Пераўтворана з касцёла 18 ст. Сілуэтна адлюстравана на малюнку Н. Орды 1875 — 77 гг. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры барока і рэтраспекрыўна-рускага стылю. Да прамавугольнага ў плане будынка праз кароткую трапезную далучана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, званіца апяразана аркатурнымі паясамі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Друя) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- [ Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Друя)] на сайце Radzima.org
- [ Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Друя)] на сайце Глобус Беларусі (руск.)