Царква Казанскай іконы Божай Маці (Мурава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Казанскай іконы Божай Маці
52°38′49,20″ пн. ш. 24°13′42,10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Мурава
Канфесія праваслаўе
Епархія Брэсцкая
Тып будынка царква
Дата заснавання 1996
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Map

Царква́ Казанскай іконы Бо́жай Ма́ці — праваслаўны храм у Мураве Брэсцкай епархіі, асвечаная 21 ліпеня 1996 года, у дзень памяці Казанскай іконы Божай Маці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна ў 1800 годзе ў Мураве айцец Антоній Клачкоўскі збудаваў царкву, якая неўзабаве згарэла. Другая царква, збудаваная ў 1855 годзе і асвечаная ў гонар Святой Тройцы, была зруйнавана Саветамі ў 1964, а на яе месцы пастаўлены вясковы клуб.

Сучасная царква паўстала на ахвяраванні вернікаў і пры фінансавай падтрымцы мясцовага калгаса імя Калініна. Будаўніцтва пачалося ў 1990 годзе пасля стварэння Свята-Траецкага прыходу і першых ахвяраванняў. Для пабудовы было абрана новае месца паміж вёскамі Мурава і Навасёлкі. 21 ліпеня 1996 царква была асвечана ў гонар Казанскай іконы Божай Маці

У 2013 праведзены капітальны рамонт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Брэсцкая епархія. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2015. Праверана 31 мая 2014.