Свята-Троіцкая царква (Войская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Нараджэння Божай Маці
Царкоўная брама-званіца
Царкоўная брама-званіца
52°24′30,55″ пн. ш. 23°37′37,68″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Войская
Канфесія БПЦ
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Будаўніцтва 17511775 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000332шыфр 112Г000332
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гонар Святой Троіцы ў агр. Войская Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Пабудавана ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі ў 17511775 гг. з дрэва як уніяцкая[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Від царквы з тыльнага боку

Помнік беларускага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Вырашана прамавугольным працяглым зрубам са зрэзанымі ў алтарнай частцы вугламі, што пераходзіць у трохгранную апсіду, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры дах завершаны гранёнай яруснай вежачкай з галоўкай. Па баках да апсіды далучаюцца рызніцы, да галоўнага фасада — прамавугольны прытвор. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Вуглы аздобленыя разнымі накладкамі. Дах у сярэдзіне прарэзаны гранёнай вежачкай з галоўкай.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер зальны, перакрыцце бэлечнае. У алтарнай частцы зрубу ўбудаваныя две бакавыя рызніцы, якія адкрываюцца ў апсіду балконамі. У аб'ёме бабінцахоры. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. драўляным бела-пазалочаным іканастасам, у якім высокамастацкай драўлянай разьбой выкананы царскія вароты — ажурная вязь вінаграднай лазы з 6 круглымі абразамі-таблеткамі. Абраз 18—19 стст. «Укрыжаванне». Апсіда асвятляецца 2 фігурнымі аконнымі праёмамі.

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

Перад царквой пастаўлена двух'ярусная брама-званіца — чацвярык на чацверыку. Ніжні шырокі 3-арачны ярус выкладзены з цэглы, з трыма лучковымі арачнымі праёмамі. Ён праз шырокі гонтавы адліў пераходзіць у шасцігранны драўляны барабан з шатровым верхам і макаўкай у завяршэнні.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • А. М. Кулагін. Праваслаўныя храмы на Беларусі. Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001
  • Гродненский православный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце ХІХ века, Том 1. Воронеж, 1899

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]