Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Буховічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Буховічы. Царква.jpg
52°16′22,62″ пн. ш. 24°26′39,79″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Буховічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1674 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000413шыфр 112Г000413
Стан дзейнічае

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Брэсцкая вобласць)
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Буховічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1674 годзе з цэглы і дрэва манахамі-дамініканцамі як касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі па фундацыі Пухальскіх. У 1832 годзе касцёл перададзены праваслаўным. Перабудоўваўся ў 1862 годзе і 1870 годзе падрадчыкам Сідароўскім па даручэнні мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, у 1877 годзе — архітэктарамі М. Барташэўскім і К. Увядзенскім.

24 чэрвеня 1881 года царква асвечана пасля чарговага капітальнага рамонту.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры барока. У 1889 годзе да прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам прыбудавана трох'ярусная званіца (верхні ярус — драўляны шатровы васьмярык), адноўлены дах і надбудавана вежа з цыбулепадобным купалам над апсідай. Гэта прыўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя ў плане асноўны аб'ём і апсіда з рызніцай, накрытыя вальмавымі дахамі. Вуглы храма ўмацаваны контрафорсамі. Уваход фланкіруюць 2 магутныя пілоны з паўкруглымі нішамі-конхамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная прастора перакрыта бэлечнай столлю з трохвугольнай формай па цэнтры, драўляным разным іканастасам (спраектаваны ў 1877 архітэктарам Розенам) падзелена на малітоўную залу і апсіду ў агульных габарытах асноўнага аб'ёму. У апсідзе знаходзіцца абраз-таблетка 18 ст. «Спас з дзяржавай» і на адвароце «Маці Божая Адзігітрыя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 97, воп. 1, спр. 276, арк. 1 −39.
  • НГАб у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 276, арк. 44.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]