Царква Ружыца
Праваслаўны храм | |
Царква Ружыца | |
---|---|
Црква Ружица | |
![]() | |
44°49′32″ пн. ш. 020°27′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Бялград |
Канфесія | Сербская Праваслаўная царква |
Епархія | Бялградска-Карлавацкая архіепархія |
Тып будынка | Царква |
Дата заснавання | 1869 |
Стан |
дзеючы (пад абаронай дзяржавы) |
Сайт | spc.rs/sr/crkve_ruzhica_… |
![]() |
Царква Ружыца (сербск.: Црква Ружица) — найстаражытная царква ў Бялградзе. Размешчана ў крэпасці Калемегдан. Прастол царквы асвечаны ў гонар Прасвятой Багародзіцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На тым жа месцы ў часы Стэфана Лазаравіча знаходзілася царква Успення Багародзіцы. Пасля захопу Бялграда ў 1521 годзе асманамі яна была пераабсталявана ў мячэць.
Сённяшняя царква ў XVIII стагоддзі была парахавым складам, паміж 1867 і 1869 гадамі перароблена ў гарнізонную царкву. Пасля значных разбурэнняў, атрыманых падчас Першай сусветнай вайны, царква была абноўлена і асвечана 11 кастрычніка 1925 года. З 31 мая 1965 года царква знаходзіцца пад абаронай дзяржавы [1].
У непасрэднай блізкасці ад царквы Ружыца знаходзіцца царква Параскевы Сербскай.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Пасля рэканструкцыі каля ўвахода былі пастаўлены дзве статуі: цара Стэфана Душана і пехацінца часоў Балканскіх войнаў. Іканастас абноўленага храма быў створаны Костам Тодаравічам, а іконы да яго напісаны іераманахам Рафаілам Мамчылавічам. Фрэскі былі напісаны Андрэем Біцэнкам.
Зноскі
- ↑ Цэрквы Ружыца і Святой Петка. Архівавана 1 лістапада 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Ружыца
- Царква Ружыца (серб.)
- Царкоўная архітэктура ў Бялградзе (англ.)