Царква Святога Іаана (Дрычын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Царква Святога Іаана, Дрычын)
Славутасць
Царква Святога Іаана
53°34′15,92″ пн. ш. 27°58′51,29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дрычын
Дата пабудовы 2-я пал. XVIII ст.
Map

Царква Святога Іаана — колішні храм у а.г. Дрычын Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў гонар святога Іаана Прадцечы — помнік народнага дойлідства — існавала ў сяле Дрычын з 2-й паловы XVIII ст., пабудавана на сродкі мясцовага памешчыка Бурымскага.

У царкоўным архіве станам на 1879 год захоўваліся метрычныя кнігі і спаведныя спісы прыхаджан з 1844 года. Апроч Дрычына, у прыход уваходзілі яшчэ 5 вёсак (каля 2 тысяч прыхаджан).

Настаяцелямі Дрычынскай царквы ў розны час былі святары Васіль Беліновіч (узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені), Уладзімір Ржэцкі, Аляксандр Будзіловіч, Аляксандр Шалай. У 1900 годзе ў Свята-Іаанаўскай царкве служылі святар Павел Шыманоўскі (у сан быў узведзены ў 1879 годзе) і псаломшчык Васіль Костка.

У 1930-я гады царква была закрыта, а праз некалькі год, з пісьмовай згоды мясцовых жыхароў, разабрана на будаўнічыя матэрыялы, з якіх пазней пабудавалі вясковую школу. У вёсцы Калінаўка, паблізу Дрычына, жыла жанчына вельмі сталага веку, сведка тых падзей, якая і распавяла падрабязнасці закрыцця царквы святару айцу Міхаілу. Жанчына вельмі каялася, што хаця і была веруючай, але як і іншыя, падпісалася пад згодай на разбурэнне царквы.

Цяпер на месцы царквы стаяць два дамы мясцовых жыхароў, а побач з імі — стары парк.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з драўляных брусоў, у выглядзе выцягнутага крыжа з адным глухім купалам. Унутраная плошча храма складала каля 25 квадратных сажняў. У званіцы былі два званы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы на Пухавіччыне: Інфармацыйны даведнік. — Мар'іна Горка: Пухавіцкая цэнтральная бібліятэка; аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — 2007. — С. 10.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]