Царква Святога Гера (Кёльн)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Царква
Царква Святога Гера
ням.: St. Gereon
Усходні фасад
Усходні фасад
50°56′36″ пн. ш. 6°56′45″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Germany.svg Германія
Горад Кёльн
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Кёльнская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль Раманскі
Дата заснавання IV стагоддзе
Статус Дзеючая
Сайт stgereon.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Гера (ням.: St. Gereon) — каталіцкая царква ў горадзе Кёльн у паўночнай частцы старога горада (Кёльн-Альтштат-Норд). Царква размешчана ў квартале паміж вуліцамі Gereonstraße, Gereonshof, Gereonskloster и Christophstraße.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Познеантычная апсіда
Познеантычная падлогавая мазаіка

У паўночна-заходняй частцы рымскага Кёльна існаваў некропаль. У IV стагоддзі на тэрыторыі некропаля была пабудавана капліца-марцірыум. Арыентыровачнай датай будаўніцтва прынята лічыць 345 год[1]. Зрэшты, некаторыя навукоўцы не згаджаюцца з тым, што гэта пабудова была марцірыумам, мяркуючы, што гэта мог быць маўзалей ці нават раннехрысціянская царква. Цэнтральны купал марцірыума меў авальную форму з памерамі 23,70 м × 19,80 м[2]. На ўсходзе знаходзілася паўкруглая апсіда, на захадзе — трохпавярховы вестыбюль. Будынак быў багата ўпрыгожаны мармуровымі калонамі і панэлямі, купал быў пакрыты залатой мазаікай. У цэлым будынак быў падобны да храма Мінервы-лекаркі(англ.) бел. ў Рыме.

Пазней фрагменты гэтага збудавання былі выкарыстаны пры будаўніцтве царквы Святога Гера. Аж да вышыні 14 м сцены царквы Святога Гера — гэта рэшткі марцірыума. Іх і цяпер можна назіраць у падлогавых мазаіках ці ў сценах паўднёвых апсід.

З канца V — пачатку VI стагоддзя будынак ужо адназначна выкарыстоўвалася як хрысціянская царква і насіла назву Залатога Свяцілішча (лац.: ad sanctos aureos). У часы Меравінгаў гэта царква была адной з самых значных цэркваў дзяржавы франкаў. Ёсць здагадка, што царква нават служыла месцам пахавання франкскіх каралёў. Дакладна вядома, што ў гэтай царкве ў 818 годзе быў пахаваны першы архібіскуп Кёльна Хільдэбальд(ням.) бел..

Царква Святога Гера ў 1925 годзе

У 839 годзе пры царкве засноўваецца манастыр. Пры архібіскупе Ана II у 10671069 гадах быў падоўжаны царкоўны хор і пабудавана крыпта. У 1156 годзе пры архібіскупе Арнольдзе II(ням.) бел. была перабудавана алтарная частка і ўзведзены дзве вежы. У 1190 у крыпце быў збудаваны рэлікварый, а праз год царква была асвячона ў гонар Святога Гера — архібіскупа Кёльна.

Дэкагон

У 12191227 гадах быў збудаваны дзесяцігранны купал — дэкагон — адзін з найбуйнейшых для свайго часу. У сярэдзіне XIII стагоддзя з паўднёвага боку быў прыбудаваны познераманскі баптыстэрый, а ў 1315 годзе — рызніца. У 1550 годзе ў дэкагоне быў усталяваны арган.

25 чэрвеня 1920 года Папа Бенедыкт XV адначасова з царквой Святой Урсулы прысвоіў царкве Святога Гера званне Малой папскай базілікі (лац.: Basilica minor)[3].

У гады Другой сусветнай вайны падчас 262 бамбардзіровак Кёльна брытанскай авіяцыяй Кёльн быў разбураны на 95 %. Царква Святога Гера таксама моцна пацярпела падчас авіяналётаў. Аднаўленне царквы пачалося адразу пасля вайны і працягвалася амаль 40 гадоў. Да 1949 года была адноўлена алтарная частка, у 1954 годзе быў усталяваны маленькі арган у нефе, у 1956 годзе скончылася аднаўленне крыпты, у 1964 годзе — баптыстэрыя. У 1979 годзе скончыліся аднаўленчыя працы ў галоўным нефе і толькі ў 1984 годзе былі завершаны працы па аднаўленні дэкагона.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Заходні фасад
Галоўны неф

Царква Святога Гера з'яўляецца найстарэйшай царквой Кёльна і ўяўляе сабой раманскую трохнефную базіліку без трансэпта. Характэрным элементам царкоўнага будынка з'яўляецца дзесяцігранны купал, т.зв. дэкагон, у заходняй частцы храма. Дыяметр купала складае 16,9 м, вышыня — 34,5 м. Царква мае дзве 30-мятровыя ўсходнія вежы і чатыры невялікія вежкі вакол дэкагона.

Зноскі

  1. Zur bauhistorischen Einordnung und Datierung vgl. ausführlich Versteegen (s. unten Literatur) стр. 358—495 (ням.) 
  2. Jürgen Rasch: Die Kuppel in der römischen Architektur. Entwicklung, Formgebung, Konstruktion, in: Architectura, Bd. 15 (1985), стр. 117—139 (ням.) 
  3. Сайт GCatholic.com (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ralf van Bühren: Kunst und Kirche im 20. Jahrhundert. Die Rezeption des Zweiten Vatikanischen Konzils, Paderborn: Verlag Ferdinand Schöningh 2008, ISBN 978-3-506-76388-4 (ням.) 
  • Gereon Becht-Jördens: Venantius Fortunatus und die Renovierung der Kirche St. Gereon zu Köln durch Bischof Carentinus. In: Kölner Jahrbuch 43, 2010, S. 57-69, ISBN 978-3-7861-2628-7 (ням.) 
  • Sabine Czymmek, Die Kölner romanischen Kirchen, Schatzkunst, Bd. 1, Köln 2008 (=Colonia Romanica, Jahrbuch des Fördervereins Romanische Kirchen Köln e. V., Bd. XXII, 2007), S. 161—227, ISBN 978-3-7743-0422-2 (ням.) 
  • Martina Junghans: Die Armreliquiare in Deutschland vom 11. bis zur Mitte des 13. Jahrhunderts, Dissertation Bonn 2000, Bonn 2002, Kat.-Nr. 27/28 (ням.) 
  • Marion Niemeyer-Tewes: Das Dekagon von St. Gereon in Köln (Veröffentlichungen der Abteilung Architekturgeschichte 72). Diss. Köln 1998, Köln 2000 (ням.) 
  • Hugo Rathgens: Katholische Pfarrkirche zu St. Gereon (ehem. Stiftskirche). In: Paul Clemen (Hrsg.): Die Kunstdenkmäler der Stadt Köln. Die kirchlichen Denkmäler der Stadt Köln, Abt. 3: St. Gereon — St. Johann Baptist — Die Marienkirchen — Gross St. Martin (Die Kunstdenkmäler der Rheinprovinz 7, 1). L. Schwann, Düsseldorf 1911, S. 1-102 (ням.) 
  • Otmar Schwab: St. Gereon zu Köln. Untersuchungen zum spätantiken Gründungsbau, Diss. Aachen 2001. In: Kölner Jahrbücher 35, 2002 (ersch. 2004), S. 7-206 (ням.) 
  • Ute Verstegen: St. Gereon in Köln in römischer und frühmittelalterlicher Zeit (Kölner Forschungen, 9), Mainz 2006 (ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]