Свята-Духаўская царква (Кодзень)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Царква Святога Духа, Кодна)
Праваслаўны храм
Святадухаўская царква
51°54′41″ пн. ш. 23°36′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Канфесія Праваслаўе, цяпер каталіцтва
Благачынне Q2682745?
Тып будынка абарончы храм
Архітэктурны стыль цагляная готыка
Заснавальнік Іван і Павел Сапега
Дата заснавання 1513
Будаўніцтва 15131520 гады
Статус
Гістарычны аб'ект
Гістарычны аб'ект
270 (O/63)[1]
Матэрыял цэгла
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святадухаўская царква — помнік абарончага дойлідства XVI ст. у стылі цаглянай готыкі ў в. Кодзень (цяпер Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ікона Маці Божай Кодзеньскай

Царква Святога Духа ў 15131520 змуравана разам з замкам па фундацыі Івана Сапегі і яго сына Паўла, ваяводы новагародскага. З’яўлялася дворскай капліцай роду Сапегаў да XIX стагоддзя. На працягу многіх гадоў у гэтай царкве захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай Кодзеньскай, які, паводле падання, быў выкрадзены Мікалаем Сапегам у Рыме ў 1630 годзе.

Гравюра генеалагічнай табліцы з Коданьскага касцёла. Юзаф Лоскі, 1855 

У пачатку XVII ст. перайшла да ўніятаў. У 1709 г. для «пашырэння хвалы Сапежынскага Дому» канцлерам літоўскім Янам Фрыдэрыкам Сапегам быў замоўлены збор партрэтаў прадстаўнікоў роду, які складаўся з 79 партрэтаў размешчаных у 9 шэрагаў. У 1817 — зачынена з прычыны дрэннага тэхнічнага стану[2].

Пасля студзеньскага паўстання, у 1875 годзе, кодзенскі касцёл, дзе знаходзілася партрэтная галерэя, быў зачынены расійскімі ўладамі і перароблены на царкву, а партрэты перавезены ў замак Леана Сапегі ў Красічыне  (укр.)[2].

План царквы ў Кодне

У міжваенны перыяд пасля рамонту замкавая Святадухаўская царква часова служыла ў якасці парафіяльнай святыні адноўленай каталіцкай славяна-візантыйскага абраду (уніяцкай) парафіі Св. Міхаіла Арханёла.

Пасля 1945 з’яўляецца філіяльным храмам рымска-каталіцкай парафіі Св. Ганны ў Кодзені. У 1960-я гг. грунтоўна адрэстаўравана.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны фасад і апсіда

Храм уяўляе сабой лаканічны кампактны прамавугольны аб'ём (28,4×17 м), накрыты высокім двухскатных дахам, і з якога моцна выдаецца апсіда. Да яе паўночнай сцяны прымыкае рызніца, якая пасля прыстасавання царквы пад касцёл выконвае функцыю сакрысціі. Унутраная прастора збудавання падзелена чатырма крыжападобнымі ў плане слупамі на тры нефы, перакрытыя сеткападабным скляпеннем з нервюрамі. У сваёй архітэктоніцы Святадухаўская царква амаль цалкам паўтарае касцёл у Ішкалдзі, але ў адрозненне ад яго мае паўкруглую апсіду замест гранёнай, а круглая вежачка з вітымі ўсходамі прымыкае не ў паўночна-ўсходнім, а ў паўночна-заходнім вуглу каталікона.

Пабудавана з цэглы ў тэхніцы гатычнай муроўкі на вапнава-пясчаным рошчыне. На сценах царквы перапаленай цэглай выкладзены ромбападобны арнамент.

Рэнесансны ўваход
Алтар храма

Уваход уяўляе паўцыркульную арку, акцэнтаваную рэнесанснай акаймоўкай. Сцены знадворку ўмацаваны контрфорсамі, якія на галоўным заходнім фасадзе дасягаюць франтона. Толькі паўднёвая сцяна прарэзана паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, што таксама ўласціва для касцёлаў у Ішкалдзі і Гнезне. Франтон аздоблены атынкаванымі і пабеленымі спаранымі нішамі. Маляўнічнасць фасада ўзмацняецца паліхромнымі ўстаўкамі з выявамі святых. У пазнейшы час на скатах франтона былі надбудаванымі фігурныя слупкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кушнярэвіч Аляксандр Мікалаевіч. «Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст.» Мінск, «Навука і тэхніка», 1993 г. ISBN 5-343-01403-8.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]