Царква Святога Марціна (Вальяла)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святога Марціна
Martini kirik
58°24′29,40″ пн. ш. 22°47′19,76″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Пасёлак Вальяла
Канфесія лютэранства
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Дата заснавання XIII стагоддзе
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква́ Свято́га Ма́рціна — найстарэйшая царква Эстоніі. Знаходзіцца ў пасёлку Вальяла на востраве Саарэмаа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля заваёвы ў 1227 годзе датчане збудавалі ў Вальяле побач са старой крэпасцю каменную капліцу. З паўднёвага боку капліцы была рызніца. Сцены капліцы захаваліся і складаюць ніжнюю частку хора сучаснага будынка. Захаваліся таксама тагачасныя фрэскі, якія можна бачыць на паўночнай сцяне.

У 1240 годзе пачалося будаўніцтва аднанефнай царквы ў раманскім стылі: над усімі ўваходамі былі круглыя аркі. Яны значна пацярпелі, верагодна, падчас паўстання Юр’евай ночы, і пазней былі рэканструяваны. Вокны, скляпенні і верхняя частка будынка ўжо аформленыя ў іншым стылі. Новыя майстры, відаць, былі выкліканы са Швецыі.

Вежа царквы

У другой палове XIV стагоддзя была прыбудавана паліганальная апсіда. Будаўніцтва вежы, імаверна, працягвалася да XVII стагоддзя. Яе размяшчэнне даволі незвычайнае: яна знаходзіцца на паўднёвым баку царквы, над рызніцай. У сцены вежы ўмураваныя архаічныя трапецыяпадобныя надмагіллі, якія дагэтуль сустракаліся толькі на захадзе Эстоніі.

У 1820 годзе майстар з Курэссаарэ Номен Лорэнцэн стварыў алтарную карціну. У 1888 Густаў Норман зрабіў арган.

У 1922 годзе ад удару маланкі часткова згарэў дах.

У 1970-х гадах Далорэс Гофман стварыла вітражныя вокны.

У 2004 годзе Ага Тынт правёў капітальны рамонт аргана.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Партал царквы

Ад першапачатковага галоўнага ўваходу, збудаванага ў раманскім стылі, застаўся толькі архівольт. Касякі, шчыт і фрыз адносяцца да пазнейшай перабудовы.

Алтарная частка

Масіўныя сцены, узведзеныя ў 12401270 гадах, падкрэсленыя здвоенымі ваконнымі праёмамі. З імі кантрастуе паліганальная апсіда, пабудаваная ў другой палове XIV стагоддзя з дбайна абцёсаных каменных блокаў; яна мае формы позняе готыкі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У дызайне інтэр’еру найбольш уражваюць купалападобныя скляпенні з вестфальскімі рэбрамі і басажамі. Аб тым, што ніжэй за вокны нефа калісьці праходзіла абарончая галерэя, сведчаць рабро ў сцяне і рэшткі балек. Дзвярны праём у арцы капліцы вёў да гарышча, якое служыла сховішчам.

Познераманская купель

Познераманская купель Вальялскай царквы — адзін з найстарэйшых узораў разьбы па камені ў Эстоніі. Лічыцца, што першапачаткова купель была выраблена для Хаапсальскай кафедры, але пазней перавезеная на Саарэмаа. Купель упрыгожаная познераманскімі завіткамі. Падобны дэкор можна ўбачыць у Рыжскай кафедры. Абедзве працы належаць руцэ аднаго майстра, меркавана, вестфальскага паходжання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]