Царква Святога Марціна (Ландсгут)
Славутасць | |
Царква Святога Марціна | |
---|---|
48°32′03″ пн. ш. 12°09′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Архідыяцэзія Мюнхена і Фрайзінга[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснавання | 1389 |
Вышыня | 130,6 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | st.martin-landshut.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калегіяльная царква Святога Марціна (ням.: Kollegiatstiftskirche St. Martin und Kastulus) — храм у горадзе Ландсгут, прысвечаны Марціну Турскаму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва царквы пачалося ў 1389 годзе (паводле іншых крыніц, у 1392 годзе) на месцы невялікай царквы, а завяршылася паміж 1500 і 1507 гг.[2][3] Ва ўзвядзенні храма ўдзельнічала пяць архітэктараў, першым на працягу 26 гадоў быў Ханс фон Бурггаўзен, пазней пахаваны ў царкве. Храм узводзіўся на ахвяраванні гарадскіх жыхароў, таму ў горадзе ён мае неафіцыйную назву «Народны сабор».[4]
У 1598 годзе царква стала калегіяльнай. У 2001 годзе цэрквы Папам Рымскім быў прысвоены статус малой базілікі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак з'яўляецца ўзорам баварскага зальнага храма і цаглянай готыкі. Вышыня — 130,6 м. Гэта самая высокая царква Баварыі, самая высокая цагляная царква ў свеце, а таксама адна з найвышэйшых пабудоў з цэглы, якая, паводле некаторых звестак, саступае толькі дымавой трубе Анаконды.
У досыць сціпла аформленым інтэр'еры прыцягвае ўвагу распяцце, адно з найбуйнейшых перыяду позняй готыкі, створанае Майклам Эрхардам у 1495 годзе.
Акрамя цэглы і вапняку пры будаўніцтве выкарыстоўваліся і іншыя матэрыялы. Вокны і парталы царквы святога Марціна выкананы са склюдаванага каменя. Алтар выраблены з пясчаніка ў 1424 годзе, кафедра — з каменя ў 1422 годзе. Высокая і стройная званіца ўвянчана шпілем з каронай. Арган з'явіўся ў царкве ў XVII стагоддзі.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ St. Martin, Landshut
- ↑ Basilica of Saints Martin and Castulus
- ↑ Цэрквы Ландсгута Архівавана 12 студзеня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Марціна (Ландсгут)