Свята-Міхайлаўская царква (Ізабелін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святога Міхаіла Архангела
53°05′34″ пн. ш. 24°33′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ізабелін
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Міхаіла Архангела — праваслаўны храм у в. Ізабелін (Ваўкавыскі раён). Помнік архітэктуры барока. Пабудаваная ў другой палове XVIII ст. як касцёл (з 1863 г. царква).

Царква, каля 1900

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольны ў плане мураваны аб’ём накрыты двухсхільным дахам. У трохвугольны франтон галоўнага фасада «ўрэзана» аднаярусная чацверыковая званіца з шатровым верхам і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Пазбаўленыя дэкору плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і буйнымі лапаткамі, апяразаны нескладанага профілю карнізам. Уваход арганізаваны праз нізкі драўляны прытвор (1924 г.), які парушае стылявое адзінства будынку. У сцяне вузкага скляпеністага ўваходу сходы на другі ярус — памяшканне хораў, якія расчынены ў залу лучковай аркай з балюстрадай. Алтарнае памяшканне вылучанае ў агульнай прасторы зала дугамі бакавых капітальных сцен.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Абразы 18 ст.: «Зняцце з крыжа», «Параскева Шматпакутніца», «Укрыжаванне» (1796, мастак Антоній Лукашэвіч), «Тайная вячэра», «Спас Нерукатворны», «Уваскрасенне».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]