Царква Святога Олафа (Талін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Царква Святога Олафа, Талін)
Хрысціянскі сабор
Царква святога Олафа
Oleviste kirik
59°26′29″ пн. ш. 24°44′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Талін
Канфесія Лютэранства
Епархія ?
Тып будынка Царква
Архітэктурны стыль Готыка
Першае згадванне 1267
Дата заснавання XIII стагоддзе
Дата пабудовы ?
Вышыня 123,7 м
Стан Дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Олафа, царква Олевістэ (эст. Oleviste kirik) — лютэранская царква, размешчаная ў Таліне на месцы, дзе ў XII стагоддзі знаходзіўся гандлёвы двор скандынаўскіх купцоў. Найранейшыя згадкі пра царкву адносяцца да 1267 года.

Царква прысвечана нарвежскаму каралю Олафу II, у час валадарання якога завяршыўся пераход краіны на хрысціянства. Акрамя таго, святы Олаф лічыцца апекуном мараходаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя звесткі пра царкву адносяцца да 1267 года. Яна была заснавана як каталіцкая і названа ў гонар нарвежскага караля Олафа Харальдсана.

У XV стагоддзі царква была перароблена ў базіліку, былі ўзведзеныя новыя хоры, у галоўнай прасторы з'явіліся чатырохгранныя слупы. Скляпенні галоўнага нефу былі зробленыя зоркападобнымі, а бакавыя — крыжовымі.

У час рэканструкцыі на вежы царквы быў узведзены вельмі высокі шпіль, такім чынам вышыня царквы дасягнула 159 метраў, што на той момант было найвышэйшым збудаваннем у свеце[1]. Царкоўны шпіль быў бачны за шмат кіламетраў і служыў арыенцірам для караблёў[2], чым, магчыма, і тлумачылася ідэя падобнага будаўніцтва.

У 1513—1523 гадах ля царквы на сродкі мясцовага купца Ганса Паўэлса была збудавана капліца Дзевы Марыі. Фундатару капліцы прысвечаны асобны кенатаф у ёй, аўтарам якога, верагодна, з'яўляецца вестфальскі разьбяр Хайнрых Брабендэр  (ням.).

Зоркавыя скляпенні

15 верасня 1524 з пачаткам Рэфармацыі касцёл Святога Олафа стаў лютэранскім храмам. Пад уплывам характэрнага для Рэфармацыі іконаборства былі знішчаныя абразы і іншае касцёльнае начынне.

З-за вышыні шпілю ў царкву восем разоў траплялі ўдары маланкі, ад чаго тройчы пачыналіся пажары. Пасля аднаго з іх, які адбыўся ў 1625 годзе, царква страціла статус найвышэйшага будынка свету.

Апошні раз царква гарэла 16 ліпеня 1820. Па адбудове ў 1840 годзе яна набыла сучасны выгляд. У 1850 расійскі цар Мікалай I падараваў царкве вялікі звон. У гэты ж час былі пастаўленыя новыя арганы і перавезеныя з іншых будынкаў жырандолі.

Да 1944 года ў царкве Олевістэ знаходзілася нямецкая грамада. 17 верасня 1950 перададзены баптысцкай грамадзе, у ёй праведзены капітальны рамонт.

Разам з адбудаваным шпілем у цяперашні час царква мае вышыню 123,7 м, з'яўляючыся трэцяй па вышыні царквой у свеце. Паводле пастановы талінскага гарадскага кіраўніцтва, небаскробы ў Таліне не могуць быць пабудаваны вышэйшымі за царкву Святога Олафа.

Зноскі

  1. Игорь Светлов.. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Туроператор «Отдыхай!». Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2008. Праверана 2 лістапада 2012.
  2. Церковь Олевисте (руск.). Туристическая компания «TourPlus». Праверана 25 кастрычніка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]