Царква Святога Пятра (Ростак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква
Царква Святога Пятра
Petrikirche
Петрыкірхэ — адна з самых высокіх цэркваў сярэднявечнай Еўропы
Петрыкірхэ — адна з самых высокіх цэркваў сярэднявечнай Еўропы
54°05′26″ пн. ш. 12°08′53″ у. д.HGЯO
Краіна Мекленбург-Пярэдняя Памеранія
Горад Ростак
Канфесія пратэстанцтва
Епархія Evangelical Lutheran Church in Northern Germany[d]
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль цагляная готыка
Дата заснавання 1351
Дата скасавання 27 красавіка 1942
Вышыня 117 м
Матэрыял цэгла
Сайт petrikirche-rostock.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Пятра (ням. Petrikirche) — лютэранскі храм у горадзе Ростак (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія). Царква Святога Пятра - найстарэйшая з чатырох ганзейскіх цэркваў горада. Дзве іншыя, Святой Марыі і Святога Мікалая, захаваліся; чацвёртая, Святога Якава, была разбурана падчас Другой сусветнай вайны і пасля разабраная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва царквы Святога Пятра пачалося ў сярэдзіне XIV стагоддзя на месцы маленькай царквы, пабудаванай у 1252 года. Будынак уяўляе сабой трохнефавую базіліку ў стылі цаглянай готыкі, што характэрна для поўначы Германіі ганзейскага перыяду.

Шпіль царквы меў вышыню 127 м, але быў пашкоджаны ударам маланкі ў 1543 годзе. Да 1578 года быў пабудаваны новы шпіль вышынёй 117 м. У Другую сусветную вайну будынак быў пашкоджаны, але адрэстаўравана ў мірны час. У 1960-я гады інтэр'ер царквы быў распісаны мясцовым мастаком Лотарам Манэвіцам.