Царква Святога прарока Ільі (Велямічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Ільінская царква
Ільінская царква
Ільінская царква
52°01′13,16″ пн. ш. 27°14′32,83″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль драўлянае дойлідства з элементамі барока
Будаўніцтва 1881—??? гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000678шыфр 112Г000678

Веляміцкая Ільінская царква — праваслаўны храм у вёсцы Велямічы, Столінскага раёна. Пабудавана ў 1881 годзе на месцы царквы 1724 года пабудовы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Квадратны ў плане асноўны аб'ём, бабінец і пяцігранная алтарная апсіда з дзвюма невялікімі рызніцамі абапал алтару ўтвараюць трохзрубную глыбінна-прасторавую кампазіцыю. Асноўны аб'ём пры дапамозе парусаў пераходзіць у двух'ярусны верх (васьмярык на чацверыку), апсіда і бабінец увянчаныя васьміграннымі вярхамі з гранёнымі барочнымі купалкамі складанай формы. У 1888 г. да асноўнага аб'ёму далучаныя бакавыя прыбудовы з васьмерыковымі вярхамі. У выніку царква атрымала пяцікупальную крыжова-цэнтрычную кампазіцыю[1].

Сцены вертыкальна ашаляваныя, умацаваныя лапаткамі, вокны прастакутныя (у апсідзе ў форме крыжа). З боку галоўнага фасаду тры тамбуры ўваходаў у бабінец і бакавыя прыбудовы накрытыя двухсхільнымі дахамі з франтонамі. Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае галоўны трох'ярусны аб'ём, злучаны шырокімі праёмамі з двух'ярусным бабінцам, апсідай і бакавымі прыбудовамі[1].

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока, гістарычна-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі. Царква адлюстравала традыцыі мясцовай школы дойлідства барочнага кірунку канца XVIII ст. — 2-й паловы XIX ст[1]. Царква дзейнічае[1].

Рэканструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе ў выніку рэканструкцыі храма адбылося знішчэнне барокавых купалаў на вежах і каваных чатырохканцовых крыжоў з заменай іх пазалачонымі цыбулепадобнымі купаламі і васьміканцовымі крыжамі[2][3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі
  3. Царква Святога прарока Ільі (Велямічы) на сайце Radzima.org

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]