Царква Святой Ганны, Будапешт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Царква
Царква Святой Ганны
венг.: Szent Anna-plébánia
Church of St Anne in Budapest I. district.jpg
Каардынаты: 47°30′21″ пн. ш. 19°02′18″ у. д. / 47.505833° пн. ш. 19.038333° у. д. (G) (O) (Я)47°30′21″ пн. ш. 19°02′18″ у. д. / 47.505833° пн. ш. 19.038333° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Венгрыя
Горад Будапешт
Канфесія Каталіцтва
Епархія Архідыяцэзія Эстэргам-Будапешт 
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекта Kristóf Hamon, Máté Nöpauer
Будаўніцтва 17401752 гады
Статус дзеючы храм
Сайт Афіцыйны сайт

Царква Святой Ганны (Будапешт)
Царква Святой Ганны
Царква Святой Ганны

Царква Святой Ганны (венг.: Szent Anna-plébánia) — каталіцкая царква ў Будапешце, на правым беразе Дуная. Размешчана на плошчы Бацьяні пад замкавым узгоркам. Помнік архітэктуры сярэдзіны XVIII стагоддзя ў стылі італьянскага барока[1]. Выконвае ролю парафіяльнага храма для каталікоў раёна Візівараш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва новай царквы на месцы больш старой царквы ордэна езуітаў пачалося ў 1740 годзе па праекце венгерскага архітэктара Крыстафа Хамана. Сканчаў будаўніцтва іншы венгерскі майстар Мацьяш Непаўэр, магчыма, што ва ўзвядзенні царквы бралі ўдзел і італьянскія майстры. Галоўным чынам, царква была пабудавана да 1752 годзе, але ў 1763 годзе храм быў пашкоджаны землетрасеннем, а ў 1773 годзе быў распушчаны ордэн езуітаў, які курыраваў будоўлю, што зацягнула аднаўленчыя і апрацоўчыя работы да 1805 года. У 1805 годзе царква нарэшце была асвечана.

Царква не раз цярпела ад пажараў і паводак. Да сярэдзіны XX стагоддзя яна прыйшла ў даволі жаласны стан і нават разглядаўся праект яе зносу пры пракладцы другой лініі метрапалітэна[2]. Аднак было прынята рашэнне захаваць царкву і адрэстаўраваць яе. Рэстаўрацыя была паспяхова праведзена ў 1970—1984 гадах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

Царква лічыцца адной з лепшых барочных цэркваў Венгрыі[1]. На фасадзе ўсталяваны статуі Веры, Надзеі і Любові, Святой Ганны і Дзевы Марыі, Ісуса сярод анёлаў, а таксама герб Буды. Высокія вежы па баках галоўнага фасада дамінуюць над раёнам і добра бачны як з замкавага ўзгорка, так і з Дуная.

У інтэр'еры заслугоўваюць увагі фрэскі купала (1771, Г. Вогль). Фрэскі нефа маюць пазнейшае паходжанне (1938 год, П. Молнар). Галоўны алтар быў створаны ў 1773 годзе майстрам К. Беба і ўпрыгожаны скульптурнай групай Увядзенне ў храм. У царкве ўсталяваны старадаўні арган, перанесены ў царкву Святой Ганны з царквы кармелітаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Сартакова М.С. Венгрия — М.: Вокруг Света, 2007. — ISBN 5-98652-117-6.
  2. Charles Hebbert, Dan Richardson. The Rough Guide to Budapest. P. 54

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]