Царква Святой Ганны (Аношкі)
Выгляд
| Славутасць | |
| Царква Святой Ганны | |
|---|---|
| 53°10′51″ пн. ш. 26°28′11″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Аграгарадок | Аношкі |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Слуцкая епархія |
| Будаўніцтва | 2001 |
Царква Святой Ганны — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Аношкі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Храм быў асвячоны ў 2001 годзе. Першым настаяцелем храма стаў іерэй Дыянісій Пясецкі. У 2008 годзе ў храме быў праведзены капітальны рамонт фасада. У лістападзе 2015 года храм набыў набор з 4-х званоў[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным аб’ёмам, накрытым 2-ярусным 2-схільным дахам і завершаным цыбулепадобным купалам. Прамавугольная апсіда накрыта вальмавым дахам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі ўрубнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
- ↑ Царква Святой Ганны (Аношкі) Архівавана 26 кастрычніка 2019.
- ↑ Ганнінская царква
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святой Ганны (Аношкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
