Царква Святой Ганны (Ялова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святой Ганны
52°36′31″ пн. ш. 24°16′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ялова
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Пружанскае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1871 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000660шыфр 113Г000660
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква́ Свято́й Га́нны — праваслаўны храм на могілках у вёсцы Ялова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 1-й палове XX ст.

Царква збудавана ў гонар святой праведнай Ганны ў 1871 годзе. На працягу ўсёй сваёй гісторыі храм з’яўляўся прыпісным да парафіі Свята-Мікалаеўскай царквы ў Шарашове.

1 чэрвеня 1961 года дзеючая прыпісная царква ў вёсцы Ялова была знята з уліку Брэсцкім аблвыканкамам. У 2006 годзе дзяржаўныя ўлады зноў зарэгістравалі праваслаўны прыход царквы Святой Ганны ў в. Ялова.

Набажэнствы ў храме праводзяцца ў дзень памяці святой праведнай Ганны, на трэці дзень Уваскрашэння Хрыстова, Святой Тройцы і Раства.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царскія вароты XVI ст. НММРБ

Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства. Храм пабудаваны з хваёвага бруса. Кампактны прамавугольны ў плане аб’ём пераходзіць у трохгранную апсіду, трохвальмавае пакрыццё якой пластычна ўзбагачае дах асноўнага аб’ёма. Канёк даху над галоўным фасадам завершаны двухяруснай чатырохкантовай вежкай на канічнай падставе. Кантавыя фасады завершаны франтончыкамі з драўлянымі скульптурамі ў іх. Вынас даху на галоўным фасадзе стварае слупковае «падценне», пад якім размешчаны прамавугольны ўваходны праём. Справа ад уваходу размяшчаецца паўзашклёная веранда з асобным уваходам. Сцены пазбаўлены дэкору, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простай дашчанай ліштве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]