Царква Святой Кацярыны каля Тучкова моста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святой Кацярыны каля Тучкова моста
59°56′47″ пн. ш. 30°17′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне
Епархія Санкт-Пецярбургская і Ладажская епархія[d]
Дата заснавання 1811
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810179000№ 7810179000
Сайт cerkovekaterina.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святой вялікапакутніцы Кацярыны — праваслаўны храм у Санкт-Пецярбургу на Васільеўскім востраве. Храм адносіцца да Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, уваходзіць у склад Васілеастроўскай дабрачыннай акругі. Настаяцель — мітрафорны протаіерэй Іаан Пашкевіч.

Праваслаўная царква Святой Кацярыны была закладзена 26 верасня (8 кастрычніка) 1811 года па праекце архітэктара Андрэя Міхайлава. Будаўніцтва працягвалася 12 гадоў у сувязі з распачатай неўзабаве Айчыннай вайной 1812 года, калі рэзка скараціўся прыток ахвяраванняў. Храм асвяцілі 23 кастрычніка (4 лістапада) 1823 года.

У 1861—1863 гадах па праекце архітэктара Андрэя Болатава (альбо Людвіга Бонштэта) былі прыбудаваны званіца з трапезнай. Адначасова былі збудаваныя трапезная, капліца і вартоўня. З 30 студзеня (12 лютага) 1906 па сакавік 1909 года настаяцель — протаіерэй Мікалай (Пакроўскі). З 1909 года настаяцелем царквы быў багаслоў і прафесар Духоўнай акадэміі протаіерэй Сергій Салярцінскі, якога ў 1917 годзе змяніў протаіерэй Леанід Ціхаміраў, аўтар кнігі па гісторыі храма і адзін з ініцыятараў стварэння Рускага таварыства аматараў сусветазнаўства (РТАС).

Пасля рэвалюцыі 1917 года храм разрабавалі, а яго апошні настаяцель протаіерэй Міхаіл Яворскі (зяць свяшчэннамучаніка Філосафа Арнацкага) памёр у 1937 годзе ў сталінскім канцлагеры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1