Царква Святой Марыі Магдаліны (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
храм
Царква Святой Марыі Магдаліны
53°54′58,41″ пн. ш. 27°33′13,5″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Мінская
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1847
Дата пабудовы 1847 год
Матэрыял цэгла
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква́ Свято́й Мары́і Магдалі́ны ў Мінску — праваслаўны храм, пабудаваны ў 1847 годзе з цэглы на паўночнай ускраіне горада на былых Старажоўскіх (Пярэспінскіх) могілках. Размяшчаецца на вуліцы Кісялёва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэалізаваны праект 1841 года

У 1623 годзе менскі суддзя Марцін Валадковіч ахвяраваў Свята-Петра-Паўлаўскаму манастыру фальварак Пярэспа[1]. У 1804 годзе паводле хадайніцтва архімандрыта Свята-Петра-Паўлаўскага манастыра Лазара на Пярэспінскіх могілках узведзена невялікая драўляная царква, пры якой існавала багадзельня. У 1835 годзе храм згарэў. Новая мураваная царква была ўзведзена на ахвяраванні гараджан. Будаўніком царквы лічыцца протаіерэй кафедральнага сабора айцец Пётр Яліноўскі, які памёр у 1870 годзе і быў пахаваны ў крыпце пад апсідай. Новая царква была пабудавана ў 1847 годзе. У 1879 годзе царква набыла статус прыхадской. У 1903—04 гг. пры храме пабудавана царкоўная школа, пагост абнесены мураванай агароджай з брамай. У 1932—1933 гг. пасля закрыцця Старажоўскіх могілак закрыты і храм, але ў 1934 годзе быў зноў вернуты прыхаджанам. Адзіны адкрыты храм набыў значнасць кафедральнага сабора. У 1937 годзе храм ізноў закрыты і пераўтвораны ў сталярную майстэрню[1].

Храм дзейнічаў у час нямецкай акупацыі. Царква была адкрыта 27 ліпеня 1941 года[1]. Ізноў закрыта ў 1949 годзе і прыстасавана пад сховішча архіва кінафотадакументаў БССР і Цэнтральную лабараторыю мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументаў цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР.

12 жніўня 1989 года прызначаны настаяцелем храма святар Іаан (Харашэвіч). У 1990 годзе храм вернуты праваслаўным вернікам. Гэта была першая царква ў Мінску, якой дазволілі службы ў часы СССР пасля доўгага перыяду забароны на адкрыццё храмаў.

Пасля рэстаўрацыі 25 лістапада 1990 года храм асвячоны архіпастырам Філарэтам, у царкву дастаўленая часціца мошчаў святой Марыі Магдаліны[1]. Протаіерэем Іаанам была праведзена вялікая праца па ўпрыгожванню інтэр’еру, добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі, была пабудавана хрысцільная царква ў гонар святога Іаана Прадцечы. У 1993 годзе быў збудаваны і ўсталяваны помнік у гонар усіх пахаваных на Старажоўскіх могілках. У 1998 годзе каля храма святой Марыі Магдаліны узведзена капліца ў гонар Сабора Беларускіх святых. У 2000 годзе завершаны роспіс храма. У 2019 годзе пад кіраўніцтвам протаіерэя Іаана Харашэвіча узведзены будынак парафіяльнага Дома духоўнай асветы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква і Старажоўская брама

Царква[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры позняга класіцызму[1]. Першапачаткова, аднакупальны аднаапсідны храм[2]. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з усходняга боку далучаны з усходняга боку — нязначна выступаючая апсіда, з заходняга — вялікая прыбудова. Пры рэканструкцыі храма ў 1950-я апсіда закрыта чатырохкалонным порцікам, пастаўленым на высокі цокаль. У выніку аднаўлення ў 1990-я гт. царква набыла рысы рэтраспектыўна-рускага стылю — над прытворам узведзена шатровая васьмігранная званіца, над малітоўнай залай — цыбулепадобны купал на светлавым барабане. Інтэр’ер зальны трохнефны[2]. Перакрыцці крыжовыя і цыліндрычныя[2].

Брама[правіць | правіць зыходнік]

Старажоўская брама размяшчаецца перад царквой. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. Брама аднапралётная, манументальная, кампазіцыйна падкрэслівае галоўны ўваход у будынак[2]. Плоскасць дэкаравана пілястрамі, арачнымі нішамі, бакавымі валютамі, завершана развітым шматпрафіляваным карнізам. Над цэнтральным арачным праёмам узвышаецца дэкаратыўны атык, увянчаны невялікай лучковай галоўкай. Збераглася частка агароджы. Брама вырашана ў эклетычных формах[2].

Зноскі

  1. а б в г д Царква Святой Марыі Магдалены // radzima.org
  2. а б в г д Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8. С.100

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]