Царква Святой Марыі Магдаліны (Сігневічы)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Царква Святой Марыі Магдаліны | |
|---|---|
| 52°26′06″ пн. ш. 24°53′24″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Сігневічы |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Дата заснавання | 2015 |
| Будаўніцтва | 2010—2015 гады |
| Стан | дзейнічае |
Царква Святой Марыі Магдаліны — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Сігневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Кастрычніцкая, 21.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі аграгарадка Сігневічы ніколі не было праваслаўнага храма. Рашэнне аб будаванне царквы было прынята разам з утварэннем рэлігійнай грамады на першым сходзе жыхароў вёсак: Сігневічы, Маравіль, Мар’янова і Зарэчча. Сход праходзіў 8 снежня 2009 года. Закладзіны храма адбыліся 23 жніўня 2010 года[1].
1 ліпеня 2014 года настаяцелем храма быў прызначаны іерэй Аляксей Асіпчук.
Будаўніцтва храма завершана ў 2015 годзе, ён быў асвечаны 4 жніўня Іаанам, епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім.
Пры храме дзейнічае Нядзельная школа[2].
Зноскі
- ↑ Храм святой равноапостольной Марии Магдалины(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Храм Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, в. Сігневічы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семенюк, О. В агрогородке Сигневичи Березовского района освящен новый храм в честь Равноапостольной Марии Магдалины / Ольга Семенюк // Брестская газета. — 2015. — 13 августа.
- Чиж, В. Престольный праздник в Сигневичах: [о праздновании престольного праздника будущего храма] / Валентина Чиж // Маяк. — 2012. — 22 августа.
