Царква Святой Тройцы (Поразава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святой Тройцы
52°56′14″ пн. ш. 24°21′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Поразава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Свіслацкае
Архітэктурны стыль руска-візантыйская архітэктура
Дата пабудовы 1872 год
Стан дзейнічае
Map

Царква ў гонар Святой Троіцы — праваслаўны храм у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1872 годзе з цэглы на месцы царквы, якая згарэла ў 1868 годзе.[1]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з васьміграннай званіцы над кубападобным прытворам, кароткай трапезнай, папярочнай прамавугольнай у плане малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Двухсхідьны дах асноўнага аб’ёму завершаны па цэнтры цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, па ўскрайках — макаўкамі. Макаўкамі завершаны вальмавы дах апсіды і шацёр званіцы. Тры ўваходы ў прытворы вырашаны калонкамі арачнымі парталамі, арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны рустам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 70, арк. 310; спр. 199, арк. 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]