Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Чэрніхава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы
53°14′39″ пн. ш. 26°14′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Верхняе Чэрніхава
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Будаўніцтва 1895
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідства размешчаны ў вёсцы Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 1916 годзе. Мікалай Шылаў
Царква ў 1916 годзе

Пабудавана з дрэва на месцы ранейшага храма на сродкі ўладальніка маёнтка У. І. Паўлава. Асвячона 8 студзеня 1895 года. Была прыпісной да Свята-Троіцкай царквы ў в. Вольна. У 1898 годзе пры царкве пабудавана драўляная царкоўна-прыходская школа.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана прамавугольным зрубам пад 4-схільным бляшаным дахам з купалам пасярэдзіне і макаўкай над 5-граннай апсідай. Шатры званіцы і барабана малітоўнай залы завершаны макаўкамі. Абшытыя цёсам фасады члянёны 6 вялікімі і 7 малымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы адзначаны 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Минские епархиальные ведомости за 1895 г. № 5, С. 147—148.
  • РДГА, ф. 799, воп.33, спр. 805, арк. 175.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]