Царква Святых Апосталаў (Венецыя)
Славутасць | |
Царква Святых Апосталаў | |
---|---|
![]() | |
45°26′26″ пн. ш. 12°20′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва[1] |
Епархія | Патрыярхат Венецыі[d] |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Алесандра Віторыа[d] |
Дата заснавання | 1021 і 1575 |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
Царква Святых Апосталаў, Санці Апастолі (італ. Santi Apostoli) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа на аднайменнай плошчы. Непадалёк, на Гранд-канале размяшчаецца Ка д’Ор.
Царква была ўзведзена ў месцы, дзе сяліліся першыя жыхары Венецыі. Царква часта перабудоўвалася, сваё цяперашняе аблічча будынак царквы здабыў у сярэдзіне XVIII стагоддзя. Званіца, якая стаіць побач, была пабудавана у 1672 годзе. Званіца адносіцца да адной з самых высокіх у горадзе.
Побач з царквой знаходзіцца капліца, пабудаваная ў рэнесансным стылі і спраектаваная Маура Кадучы. У капліцы знаходзіцца грабніца Марка Корнера працы Туліа Ламбарда.
Над алтаром царквы знаходзіцца карціна «прычашчэнне Святых Лючыі» (1748 год) працы Джавані Батыста Т’епола. У роспісе царквы прымаў удзел Фабіа Каналь.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Італьянская Вікіпедыя — 2001.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Biucchi, Edwina (2002). Venice: An Architectural Guide. https://archive.org/details/venicearchitectu0000biuc.
- Hazlitt, William Carew. History of the Venetian Republic. 4.
- Giordano, Andrea (1844). Venice described by Baron A. G. From the original Italian. adapted to assist as a guide to the Model of Venice, etc.
- Nichols, Tom (2004). Tintoretto: Tradition and Identity.
- Pullan, Brian (1998). The Jews of Europe and the Inquisition of Venice, 1550-1670.
- Huse, Norbert (1993). The Art of Renaissance Venice: Architecture, Sculpture, and Painting, 1460-1590. University of Chicago Press.
- Brusegan, Marcello (2008) (in Italian). The Churches of Venice. Newton Compton.
- Ceriana, Matteo (1996). "Corner Chapel in the Church of Santi Apostoli in Venice" (in Italian). The Shadow of the Times.
- Lorenzetti, Giulio (1974) (in Italian). Venice and its Estuary. Lint.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святых Апосталаў (Венецыя)