Свята-Мікалаеўская царква (Нагародавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
53°35′08″ пн. ш. 25°22′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Нагародавічы
Канфесія БПЦ
Епархія Навагрудская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Нагародавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з дрэва.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Храм 3-зрубны: прамавугольныя ў плане прытвор, малітоўная зала і пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай. Архітэктурная выразнасць дасягаецца сродкамі аб’ёмнай кампазіцыі, яе прасторавага і яруснага нарастання ад нізкага прытвора да высокага цэнтральнага зруба і паліганальнай апсіды. Гэтаму садзейнічае і спалучэнне разнастайных па форме гонтавых дахаў: нізкага двухсхільнага над прытворам, высокага над асноўным зрубам, які плаўна пераходзіць у 3-вальмавае пакрыццё апсіды; і зусім нізкага над рызніцай. Пластычны элемент у архітэктуру храма ўносяць гранёны цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане па цэнтры асноўнага даху і чатырохслуповыя каркасная шатровая званічка над дахам прытвора. Пэўную графічнасць фасадам надае іх вертыкальная шалёўка, на фоне якой вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры плоская бэлечная столь падтрымліваецца 4 слупамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]